Запрашаем на кірмаш RADA Market у Познані!
У Міжнародны дзень абароны дзяцей 1 чэрвеня запрашаем на кірмаш RADA Market у Познані! RADA Market – кірмаш беларускіх арганізацый і ініцыятыў, рамеснікаў_ніц, дзе кожны_ая жадаючы_ая можа атрымаць новыя веды, зарад энергіі і натхнення!
Запрашаем пазнаёміцца з беларускімі арганізацыямі і ініцыятывамі, паслухаць пра іх дзейнасць, паўдзельнічаць у актыўнасцях і інтэрактывах, а таксама дазнацца пра беларускіх рамеснікаў_ніц і набыць іх прадукцыю.
- Дзе: Dom Tramwajarza, Słowackiego 19/21 (Познань)
- Калі: 1 чэрвеня, з 12:00 да 18:00
Што вас чакае:
- 12:00 – 17:00 Кірмаш сацыяльных ініцыятыў і рамеснікаў_ніц
- 12:30 – 13:00 Батлейка – Літвіны ў Познані альбо emigrant myśli o powrocie (Батлейка паводле жыцця і творчасці Альдоны Гедыміноўны, князёўны літоўскай і каралевы польскай, Адама Міцкевіча і Уладыслава Сыракомлі)
- 13:00 – 14:30 Лекцыя Зміцера Салодкага “Аркадыя. Чалавек у пошуках краіны шчасця”
- 14:00-15:00 “VR exhibition”. Арт-менеджэрка і блогерка Ксенія Тырсікава аб прадстаўленні беларускіх мастакоў_чак у віртуальнай рэальнасці
- 16:00-17:30 Poznański Śpieŭny Schod – выступ хора беларусаў_ак
- 16:30-17:00 Танцы ў Пазнаньцы. Навучанне беларускім традыцыйным танцам.
- 17:00 – 18:00 Stand up
- 19:00 Афтэр-паці ў Bar MY (Fredry 5/3a)
Праграма для дзяцей:
- 13:00-13:45 Майстар-клас ад Батлейка
А таксама будзе гульнявая зона з інтэрактыўнымі заняткамі для дзяцей і дарослых з удзелам лялек!
Вы даведаецеся:
- гісторыю вандровак князя Мікалая Крыштафора Радзівіла Сіроткі;
- пра прыгоды італьянскага архітэктара Яна Марыі Бернардоні;
- пра пачатак рэстаўрацыі Мірскага замка і рэзедэнцыі ў Радзівілаў у Нясвіжы ў ‘90я гг;
- кожны_ая паспрабуе сябе ў ролі вучня_ніцы славутага італьянскага архітэктара і нават зможа адчуць барокка на смак.
А вось тут можна даведацца, як у мінулым годзе прайшоў RADA Market у Вільнюсе!