Заява з нагоды ўводу санкцый супраць БРСМ з боку ЕС

Заява з нагоды ўводу санкцый супраць БРСМ з боку ЕС

Мы, саюз сарака дэмакратычных моладзевых арганізацый Беларусі, створаны з мэтай кансалідацыі беларускіх моладзевых арганізацый грамадзянскай супольнасці для прадстаўлення, прасоўвання і абароны агульных інтарэсаў, рэалізацыі права на свабоду мірных сходаў і іншых канстытуцыйных правоў, прадстаўлены кіруючым органам — Саветам “РАДА”, выступаем з наступнай заявай:

24 чэрвеня Еўрапейскі саюз увёў санкцыі супраць Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі (БРСМ). Беларускі нацыянальны маладзевы савет “РАДА” вітае ўключэнне гэтай арганізацыі і яе першага сакратара ЦК Аляксандра Лук’янава ў 14-ы пакет санкцый за дзеянні супраць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны. Мы заклікаем беларускую моладзь скарыстацца гэтай магчымасцю і выйсці з БРСМ. Мы таксама заклікаем усе арганізацыі спыніць свае стасункі з БРСМ.

eur-lex.europa.eu

У афіцыйным дакуменце Рады ЕС адзначана, што БРСМ – гэта «арганізацыя ў Беларусі, якая з’яўляецца адным з асноўных суб’ектаў, якія займаюцца дэпартацыяй украінскіх дзяцей з незаконна акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь… займаецца перавыхаваннем і палітычнай падрыхтоўкай гэтых дзяцей, а таксама каардынуе практычныя пытанні, такія як іх размяшчэнне ў Беларусі. Такім чынам, БРСМ матэрыяльна падтрымлівае дзейнасць, якая пагражае суверэнітэту і незалежнасці Украіны». Аляксандр Лук’янаў, першы сакратар ЦК БРСМ, патрапіў пад санкцыі праз свой асабісты ўдзел у гэтай дэпартацыі і намаганні па перавыхаванні. 

Паводле справаздачы Гарвардскай школы грамадскага здароўя, больш за 2400 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў былі вывезеныя з акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ў лютым 2022 года. Гэтыя дзеянні з’яўляюцца часткай шырокай стратэгіі па гвалтоўным перамяшчэнні ўкраінскіх грамадзян, распрацаванай і рэалізаванай сумесна з Аляксандрам Лукашэнка і Уладзімірам Пуціным. Дзеці былі размешчаны ў 13 установах па ўсёй Беларусі, уключаючы Мінск, дзе іх падвяргалі перавыхаванню і палітычнай падрыхтоўцы, часам з ваеннай падрыхтоўкай.

Гэтыя дзеянні не толькі парушаюць іх асноўныя правы, але і накіраваны на знішчэнне іх культурнай і нацыянальнай ідэнтычнасці, што з’яўляецца формай культурнага генацыду. Менавіта праз гэта Міжнародны Крымінальны Суд выдаў ордэр на арышт Пуціна ў 2023 годзе.

Варта адзначыць, што стварэнне БРСМ першапачаткова было ініцыятывай Лукашэнкі ў 2003 годзе. Гэтая структура цалкам знаходзіцца пад кантролем дзяржавы ў інтарэсах урада. Арганізацыя не мае аўтаноміі, манапалізавала падтрымку з дзяржбюджэта для моладзі і дзейнічае па ўказаннях уладаў, што выключае дэмакратычныя працэсы і самакіраванне.

Уступленне ў шэрагі арганізацыі для школьнікаў і школьніц, студэнтаў і студэнтак прымусова заахвочваецца з боку адміністрацый адукацыйных устаноў. БРСМ займаецца палітычным выхаваннем моладзі, навязваючы ім прапагандысцкія ідэі рэжыму і падаўляючы крытычнае мысленне і альтэрнатыўныя меркаванні.

ЯК СКАПЦІЦЬ З БРСМ

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” падтрымлівае ўвядзенне санкцый супраць Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, які з’яўляецца часткай структуры рэжыму Лукашэнкі. Падобныя дзеянні неабходныя для прыцягнення да адказнасці тых, хто падрывлівае мір і бяспеку ў рэгіёне, абароны Украіны, аслаблення аўтарытарнага рэжыму на тэрыторыі Беларусі і делегітымізацыі ўлады Лукашэнкі. Мы заклікаем усіх спыніць свае стасункі з БРСМ, а сяброў і сябровак арганізацыі – выйсці з яе шэрагаў.

Мы застаемся вернымі сваёй пазіцыі салідарнасці з народам Украіны і заклікаем да працягнення дзеянняў супраць тых, хто парушае міжнароднае права і правы чалавека.