Заява БНМС “РАДА” у сувязі з ваеннай агрэсія супраць Украіны
Мы, саюз трыццаці двух дэмакратычных моладзевых арганізацый Беларусі, створаны з мэтай кансалідацыі беларускіх моладзевых арганізацый грамадзянскай супольнасці дзеля прадстаўлення, прасоўвання і абароны агульных інтарэсаў, рэалізацыі права на свабоду мірных сходаў і іншых канстытуцыйных правоў, прадстаўленыя кіруючым органам – Саветам “РАДА”, выступаем з наступнай заявай:
24 лютага 2022 года Расійская Федэрацыя аб’явіла аб ваенным уварванні на тэрыторыю Украіны, што з’яўляецца грубым парушэннем прынцыпу тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Украіны. Улады Беларусі, дазваляючы выкарыстоўваць сваю тэрыторыю для ваенных дзеянняў у адносінах да Украіны, таксама парушаюць асноўныя палажэнні міжнароднага права і нормы Статута Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.
Мы асуджаем любыя акты агрэсіі ў адносінах да незалежных дзяржаў, а таксама прадастаўленне Беларуссю дапамогі краінам-агрэсарам. Падобныя дзеянні з’яўляюцца не толькі парушэннем прынцыпаў і нормаў міжнароднага права, але і фактарам, які пагаршае міжнародныя адносіны і імідж нашай краіны. У сувязі з гэтым мы выступаем супраць удзелу Беларусі ў гэтым канфлікце на баку Расійскай Федэрацыі.
У сувязі з гэтым, мы:
- Выказваем поўную падтрымку Нацыянальнаму моладзеваму савету Украіны (NYCU), украінскаму народу і ўсім, хто зараз знаходзіцца на тэрыторыі Украіны;
- Патрабуем ад уладаў Расійскай Федэрацыі спыніць ваенную агрэсію супраць Украіны;
- Заклікаем улады Расійскай Федэрацыі спыніць прамую ваенную і гібрыдную агрэсію накіраваную супраць суверэнітэту Украіны;
- Патрабуем ад уладаў Рэспублікі Беларусь неадкладна вывесці расійскія войскі з тэрыторыі Беларусі;
- Заклікаем Еўрапейскі Моладзевы Форум, яго сяброўскія арганізацыі і еўрапейскую моладзь выказаць салідарнасць з Украінай і Нацыянальным моладзевым саветам Украіны;
- Заклікаем дэмакратычную міжнародную супольнасць кансалідаваць свае дзеянні па спыненні ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны.
Заява моладзевага савета Балгарыі
Заява моладзевага савета Швецыі (LSU)
Заява UNITED for Intercultural Action
Заява European Bureau for Conscientious
Заява Young European Federalists
Заява генеральнай сакратаркі Савета Еўропы