«РАДА» уключылі ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў»

«РАДА» уключылі ў спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў»

16 верасня КДБ дадаў у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў» «Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА”.

Паводле ведамства, дачыненне да яго маюць Пракопчык Лізавета, Буніна Кацярына, Ворыхава Маргарыта.

«Я ўпэўнена, што нягледзячы на ўсе перашкоды, Моладзевы савет РАДА здолее пераадолець гэта выпрабаванне і стане яшчэ мацнейшым. Гэта каманда экспертаў і экспертак, якія аддаюць усіх сябе да абароны дэмакратычных каштоўнасцяў. 

Дэмакратычныя маладзёжныя саветы, такія як РАДА, адыгрываюць крытычна важную ролю ў нашым грамадстве, у тым ліку і палітычную. Яны служаць платформай для выказвання меркаванняў, удзелу ў палітычным дыялогу і фарміравання будучых лідараў краіны. Праз гэтыя арганізацыі маладыя людзі атрымліваюць магчымасць актыўна ўдзельнічаць у палітычным жыцці, уплываць на прыняцце рашэнняў і адстойваць свае грамадзянскія правы.

Прызнанне такіх арганізацый экстрэмісцкімі — гэта спроба заглушыць голас моладзі, знішчыць грамадзянскую супольнасць і ўсталяваць кантроль над палітычным жыццём краіны»

Былая старшыня савета “РАДА”, прадстаўніца па моладзевай палітыцы АПК, саветніца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнтах Маргарыта Ворыхава.

Што зараз рабіць?

Просім узважваць рызыкі за падпіску на нашыя сацсеткі выконвайце правілы бяспекі. 

  • Калі вы ў Беларусі – не падпісвайцеся (калі падпісаныя адпішыцеся ад “РАДА”), не стаўце лайкі і не дзяліцеся публікацыямі публічна.
  • Калі вы не ў Беларусі, дзяліцеся нашымі матэрыяламі і публікацыямі, каб больш людзей даведалася пра “РАДА” – гэта будзе самай лепшай падтрымкай для нас зараз!

Мы будзем працягваць нашу працу, гэта будзе небяспечней, складаней, аднак правы моладзі, голас моладзі заўсёды будуць нашым асноўным фокусам!