Інга Ліндарэнка, экс-амбасадар беларускай моладзі

Інга Ліндарэнка, экс-амбасадар беларускай моладзі
Фота з асабістага архіву Інгі Ліндарэнка

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” абраў мяне паслом беларускай моладзі на 2014-2015 гады. Першая сустрэча прадстаўнікоў моладзевых арганізацый розных краін свету адбылася ў снежні 2014 года ў Найробі, другая – у Швецыі. Удзел у праграме прымалі прадстаўнікі з Зімбабвэ, Кеніі , Камбоджы, Швецыі, Турцыі, Лівана і Беларусі. Асноўная тэма праграмы – унутраная дэмакратыя і недыскрымінацыя. Падчас двух сустрэч мы абмяркоўвалі выклікі, з якімі сутыкаюцца моладзевыя арганізацыі і грамадзянскі сектар у розных кантэкстах, знаходзілі агульныя праблемы і дзялілася досведам іх вырашэння.

Інга Ліндарэнка, экс-амбасадар беларускай моладзі
Фото з архіву Інгі Ліндарэнка

Праграма дапамагла мне даведацца ад першых асоб пра палітычныя, культурныя, сацыяльныя выклікі ў розных рэгіёнах. Свет значна большы, чым я магла адчуць яго дагэтуль, калі засноўвала сваё ўяуленне праз чытанне стужак сусветных СМІ. З іншага боку, выклікі для моладзевага сектара ва ўсім свеце падобныя: маладыя людзі хацелі б уплываць на прыняцце рашэнняў, быць пачутымі, быць абароненымі ў сваіх правах, мець магчымасці рэалізаваць сябе.

Я думаю, што кожны, хто возьме ўдзел у праграме атрымае вельмі шмат: не толькі новых сяброў з усяго свету, але і больш глыбокае разуменне важнасці маладзёжнай палітыкі, грамадзянскага актывізму, салідарнасці, міжнароднага супрацоўніцтва.

Даведацца пра новы набор амбасадараў моладзі ў межах праграмы Global Youth Network можна па спасылцы

0
Каментары
Няма каментарыяў.
У Беларусі адбываюцца выбары амбасадараў моладзі У Беларусі адбываюцца выбары амбасадараў моладзі У Беларусі адбываюцца выбары амбасадараў моладзі У Беларусі адбываюцца выбары амбасадараў моладзі У Беларусі адбываюцца выбары амбасадараў моладзі У Беларусі адбываюцца выбары амбасадараў моладзі У Беларусі адбываюцца выбары амбасадараў моладзі