Набор на адукацыйны анлайн-курс “Збіраем каманду мары!”

Набор на адукацыйны анлайн-курс “Збіраем каманду мары!”

Запускаем набор на анлайн-курс пра тое, як збіраць крутыя каманды для сваіх праектаў і эфектыўна, клапатліва, этычна выбудоўваць сумесную працу.

Курс ідэальна падыйдзе тым, хто толькі плануе стварыць каманду, каб рэалізаваць свае ідэі, ці ўжо працуе ў камандзе і хоча палепшыць камунікацыю ўнутры. Неабавязкова быць лідарам_кай сваёй каманды. Атрыманыя веды і інструменты можна прынесці ў працу незалежна ад пазіцыі, якую ты займаеш! 

Вось якія тэмы закранем:

  • Як размяркоўваць абавязкі і ролі ў камандзе, каб ніхто не застаўся_лася пакрыўджаным_ай
  • Дзе і як шукаць новых людзей у каманду
  • Што рабіць з канфліктамі і як не разваліць каманду
  • Як маніторыць камандныя задачы, каб гэта не пераўтваралася ў празмерны кантроль
  • Чаму важна размаўляць пра каштоўнасці ў камандзе і як гэта рабіць такім чынам, каб ніхто не пасварыўся_лася

Фармат курса

У курсе спалучаюцца лекцыйныя і практычныя часткі. Падчас сустрэчаў будзем разам рабіць практыкаванні, дыскутаваць і абмяркоўваць свае поспехі! Калі ласка, падавайся, толькі калі ты гатовы_ая актыўна ўключацца ў заняткі. Усе заяўкі праходзяць сур’ёзную верыфікацыю, каб ты мог_магла разлічваць на бяспечную анлайн-прастору, дзе можна выкарыстоўваць камеру і мікрафон, знаёміцца, выказваць свае думкі.

Расклад курса

Заняткі будуць праходзіць штопанядзелак і шточацвер ў 18:30 па Менску, пачынаючы з 2 траўня. Прыкладны час адной сустрэчы – паўтары гадзіны.

  • 2 траўня – Уводзіны ў камандны менеджмент і фрэймворк Team Canvas
  • 6 траўня – Ролі, абавязкі і інтэрфейсы ў камандзе
  • 9 траўня – Каштоўнасці як аснова ідэнтычнасці каманды. Як фармуляваць каштоўнасці і пераводзіць іх у прынцпы працы
  • 13 траўня – Пошук і найм людзей у каманду. Як сфармуляваць запыт на спецыяліст_ку, стварыць вакансію, зарэкрутаваць і ўвесці чалавека ў каманду
  • 16 траўня – Фасілітацыя працэсаў і абмеркаванняў унутры каманды
  • 20 траўня – Планаванне задач, размеркаванне абавязкаў, арганізацыя кантролю і адаптацыі ў камандзе
  • 27 траўня – Вырашэнне канфліктаў і эфектыўнае лідэрства ў камандзе. Як задаваць рух і не згубіць каманду
  • 30 траўня – Аналіз і аптымізацыя працы каманды. Як ацэньваць эфектыўнасць каманднай працы. Якія ёсць стратэгіі і тактыкі падвышэння матывацыі

Не забудзься распавесці пра курс тваім калегам_яжанкам і сябрам_оўкам!

Дэдлайн падачы заяўкі – 28 красавіка ўключна.

РЭГІСТРАЦЫЯ

Адказ пра ўдзел у курсе і ўсе тэхнічныя падрабязнасці мы дашлём 30 красавіка.  

Па ўсіх пытаннях смела пішы на [email protected].