Марго Ворыхава абраная віцэ-прэзідэнткай Бюро Кансультатыўнага савету па моладзі!

Марго Ворыхава абраная віцэ-прэзідэнткай Бюро Кансультатыўнага савету па моладзі!

Старшыня Савета “РАДА” Марго Ворыхава прыняла ўдзел у паседжанні Кансультатыўнага савета па моладзі Рады Еўропы з 8 па 10 красавіка 2024 года ў Будапешце.

Марго была абраная віцэ-прэзідэнткай Бюро Кансультатыўнага савету па моладзі. Бюро – гэта кіруючая структура Кансультатыўнага савета па моладзі.

“Мы знаходзімся ў сітуацыі, дзе нам патрэбная дапамога міжнародных партнёраў. Але ў той жа час, мы маем экспертызу. Не толькі па Беларусі, але і ў міжнародных колах. У гэтай пазіцыі ў нас ёсць магчымасць не толькі ўплываць на тое, якая дапамога аказваецца Беларусі, але і паказваць, што нам ёсць, што аддаваць наўзамен”, – Марго Ворыхава.

Прысутнасць у дадзеных структурах дазваляе накіроўваць працу Рады Еўропы ў галіне моладзі і ўсіх сумежных галін, якія ўплываюць на моладзь, напрыклад, экалогія, адукацыя, мабільнасць. Як гэта працуе? Ва ўсіх дакументах зараз дакладна будзе фігураваць Беларусь і становішча беларускай моладзі.

На самой сустрэчы мы абмяркоўвалі непасрэдна працу Кантактнай групы па Беларусі – і атрымалі ад усіх прысутных падтрымку і намер зрабіць яе больш устойлівай.