Грамадскасць рыхтуе нулявую справаздачу па выкананні Канвенцыі аб правах інвалідаў

Грамадскасць рыхтуе нулявую справаздачу аб выкананні Канвенцыі аб правах інвалідаў. Дадзены дакумент зафіксуе сітуацыю ў сферы інваліднасці, якая існуе на момант падпісання Беларуссю Канвенцыі аб правах інвалідаў.

Негледзячы на тое, што дадзены дакумент не мае юрыдычнай сілы, у будучыні ён можа стаць сыходнай кропкай для падрыхтоўкі дзяржавай афіцыйных справаздач.

  • Падпісанне не абавязвае краіну рыхтаваць тэматычныя нацыянальныя справаздачы пра прагрэс у рэалізацыі канвенцыі, рабіць гэта будзе трэба толькі з моманту ратыфікацыі. Першы раз – праз два гады, пазней – кожныя чатыры гады. Дакумент, падрыхтаваны грамадскасцю, будзе карысным як элемент фіксацыі сітуацыі, абапіраючыся на яго можна рыхтаваць наступныя афіцыйныя і альтэрнатыўныя справаздачы, – паясняе дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Эніра Браніцкая. – Акрамя таго, існаванне нулявой справаздачы дапаможа дзяржаве “не забыцца” пра неабходнасць ратыфікацыі канвенцыі ААН.

Плануецца, што падрыхтоўка дакумента будзе скончаная да 5 мая, Міжнароднага дня барацьбы за правы інвалідаў. Да ініцыятывы гатовы падключыцца найбуйнейшыя грамадскія арганізацыі людзей з інваліднасцю: Беларускае таварыства інвалідаў, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам, Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў, Беларускае таварыства інвалідаў па зроку, Беларускае таварыства глухіх.

Арганізацыі распачнуць працу пасля ўзгаднення гэтай дзейнасці са сваімі Прэзідыюмамі. Да напісання нулявой справаздачы можа далучыцца любая арганізацыя ці фізічная асоба, пра сваё жаданне можна паведаміць па электроннай пошце info@disright.org.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Грамадскасць рыхтуе нулявую справаздачу па выкананні Канвенцыі аб правах інвалідаў Грамадскасць рыхтуе нулявую справаздачу па выкананні Канвенцыі аб правах інвалідаў Грамадскасць рыхтуе нулявую справаздачу па выкананні Канвенцыі аб правах інвалідаў Грамадскасць рыхтуе нулявую справаздачу па выкананні Канвенцыі аб правах інвалідаў Грамадскасць рыхтуе нулявую справаздачу па выкананні Канвенцыі аб правах інвалідаў Грамадскасць рыхтуе нулявую справаздачу па выкананні Канвенцыі аб правах інвалідаў Грамадскасць рыхтуе нулявую справаздачу па выкананні Канвенцыі аб правах інвалідаў