РАДА шукае новага Генеральнага сакратара

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” абвяшчае конкурс на пазіцыю Генеральнага сакратара

Як адзначыў Дзмітрый Дабравольскі, дзеючы кіраўнік выканаўчага органа РАДА, у наступным годзе арганізацыя скончвае свой трохгадовы цыкл дзейнасці і зоймецца планаваннем наступнага. Гэта дасць магчымасць новаму кіраўніку Сакратарыята прапанаваць сваё, магчыма, новае бачанне перспектыў развіцця арганізацыі. Акрамя таго, у 2016 годзе РАДА зоймецца стратэгічным планаваннем сваёй дзейнасці пры ўдзеле найлепшых еўрапейскіх экспертаў па моладзевай палітыцы.

Генеральны сакратар – гэта кіраўнік выканаўчага органа “РАДА”, адказны за адміністрацыйнае і тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці кіруючых і кантралюючых органаў арганізацыі і рэалізацыі праграмнай дзейнасці “РАДА”.

Абавязкі:

  • Арганізацыя выканання рашэнняў Сходу прадстаўнікоў і Савета “РАДА”.
  • Арганізоўваць і кіраваць працай Сакратарыята, забяспечваць выкананне Тактычнага плана арганізацыі, праводзіць пастаянны маніторынг існуючых праектаў і праграм, вызначаць функцыянальныя абавязкі і паўнамоцтвы супрацоўнікаў Сакратарыята, ажыцяўляць іх адбор.
  • Фарміраваць праект гадавога бюджэта арганізацыі, ажыцяўляць пошук сродкаў на ажыцяўленне праграмнай дзейнасці, весці перамовы з донарскімі арганізацыямі.
  • Прадстаўленне справаздачнасці па дзейнасці арганізацыі.

Патрабаванні:

  • Веданне гісторыі развіцця моладзевай палітыкі ў Беларусі.
  • Уменне кіраваць камандай, гатоўнасць развіваць карпаратыўную культуру.
  • Развітыя камунікатыўныя навыкі, уменне весці перамовы.
  • Веданне фінансавага мэнэджмента.
  • Веданне трэцяга сектара ў Беларусі, тэндэнцый яго развіцця.
  • Веданне прынцыпаў і механізмаў рэалізацыі моладзевай палітыкі ў Беларусі.
  • Веданне донарскіх арганізацый, іх палітык і практык.
  • Валоданне англійскай мовай.

Праца прадугледжвае пераходны перыяд – месячную стажыроўку ў Сакратарыяце ў якасці асістэнта дзеючага Генеральнага сакратара, з красавіка 2016 года – поўны працоўны дзень.

Чакаем падрабязных рэзюмэ ад кандыдатаў да 15 студзеня 2016 на пошту info@rada.fm.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
РАДА шукае новага Генеральнага сакратара РАДА шукае новага Генеральнага сакратара РАДА шукае новага Генеральнага сакратара РАДА шукае новага Генеральнага сакратара РАДА шукае новага Генеральнага сакратара РАДА шукае новага Генеральнага сакратара РАДА шукае новага Генеральнага сакратара
РАДА шукае новага Генеральнага сакратара РАДА шукае новага Генеральнага сакратара РАДА шукае новага Генеральнага сакратара РАДА шукае новага Генеральнага сакратара РАДА шукае новага Генеральнага сакратара РАДА шукае новага Генеральнага сакратара РАДА шукае новага Генеральнага сакратара