Медыябаркэмп распачаў прыём заявак

Дзявяты MediaBarCamp адбудзецца 26-29 траўня 2016 у Літве і збярэ разам актывістаў з Беларусі ды іншых куткоў свету: ад Кубы да Азербайджана, ад Швецыі да Егіпта.

Арганізатарам MediaBarCamp 2016 з’яўляецца Swedish International Liberal Centre (SILC) у супрацоўніцтве з лакальнымі партнёрамі ў Беларусі і Швецыі.

MediaBarCamp – унікальнае мерапрыемства, якое адбываецца ў фармаце адкрытай прасторы, падчас якой праграма складаецца і ўпарадкоўваеца непасрэдна самімі ўдзельнікамі.

Галоўная мэта MediaBarCamp – стымуляванне медыяактывызму і праектаў у галіне новых медыяў, папулярызацыя выкарыстання сацыяльных сетак і магчымасцей камунікацыі праз інтэрнэт. MBC2016 накіраваны на каардынацыю ўжо існуючых ініцыятываў у краінах-удзельніцах, а таксама развіццю кантактаў ў межах актыўнага міжнароднага моладзевага супрацоўніцтва.

Да ўдзелу запрашаюцца:

  • блогеры;
  • творцы;
  • перформеры;
  • медыя- і палітычныя актывісты;
  • калектывы распрацоўшчыкаў анлайн-праектаў;
  • стваральнікі інавацыйных ідэй;
  • сацыяльныя прадпрымальнікі;
  • актыўныя грамадзяне і іншыя актывісты, якія падзяляюць каштоўнасці свабоды слова і выказванняў;
  • прадстаўнікі сацыяльна-культурных праектаў, якія выкарыстоўваюць разнастайныя медыятэхналогія для камунікацыі з мэтавай аўдыторыяй.

Патрабаванні да ўдзельнікаў

  • спасылка на публікацыю пра MediaBarCamp на вашым сайце з актыўнай гіперспасылкай. Пасты ў сацыяльных сетках вітаюцца, аднак не з’яўляюцца дастатковымі;
  • прэзентацыя ад кожнага ўдзельніка. Калі у вас буйны праект і вы гатовы накіраваць дзве асобы, то вам патрэбна падрыхтаваць асобную прэзентацыю для кожнага ўдзельніка;
  • падрыхтаваць, расшарыць (20 слайдаў) і быць гатовым выступіць з прэзентацыей. Слайды прэзентацыі павінны быць на ангельскай мове. Рабіць прэзентацыю можна на любой мове (галоўнае, каб вас зразумелі іншыя). Слайды на ангельскай мове значна дапамогуць перакладчыкам і замежным удзельнікам. Тэму прэзентацыі і яе і кароткі змест (abstracts) неабходна сфармуляваць таксама на ангельскай. Калі ласка, пазначце тэму і яе змест (min. 300 знакаў). Гэта інфармацыя неабходна, каб арганізаваць папярэдняе анлайн-галасаванне дзеля абрання тых прэзентацый, якім гарантавана зарэзервуюць месца ў праграме.
  • удзел на працягу 4 дзён.

Як падацца?

Каб стаць удзельнікам, неабходна запоўніць анлайн-форму.

Дэдлайн – 18 красавіка 2016 года. Але арганізатары раяць зарэгістравацца як мага хутчэй.

Што новага чакае ўдзельнікаў сёлета? 

  1. Вы можаце падаць заяўку на ўдзел без загадзя падрыхтаванай на 100% прэзентацыі, аднак неабходна пазначыць тэму, кароткі змест (abstracts) і вызначыцца з 20 слайдамі на ангельскай мове. Сама прэзентацыя можа быць на іншай мове.
  2. Будзе арганізавана папярэдняе галасаванне сярод удзельнікаў, каб абраць прэзентацыі, для якіх будзе зарэзервавана месца ў праграме загадзя.
  3. Каб усім хапіла месца і часу на прэзентацыю, арганізатары плануюць новы фармат хуткіх прэзентацый ПечаКуча – 20 слайдаў, якія аўтаматычна змяняюцца кожныя 20 секунд (па спасылцы можна даведацца больша пра фармат ПечаКуча). Мінулагодні тэст падцвердзіў неабходнасць дадзенага фармату.

Фінансавыя ўмовы

MediaBarCamp – гэта некамерцыйнае мерапрыемства.

Удзел у кэмпе бясплатны. Арганізатары кампенсуюць усе выдаткі, звязаны з праездам, візавымі зборамі, пражываннем і харчаваннем.

Месца правядзення (не менш за 4 памяшканні) будзе абсталявана ўсёй неабходнай тэхнікай: праектарамі, гукавым абсталяваннем і wifi.

З дапамогай валанцёраў будзе забяспечаны пераклад з/на ангельскую і рускую мову.

Арганізатары здольныя кампесаваць толькі самыя бюджэтныя квіткі ў/з Вільні (напрыклад, цягнік 2га класа ці аўтобус). Выдаткі на падарожжа на ўласным аўто альбо самалёце (Мінск – Вільня) кампенсавацца не будуць.

Падрабязнасці – па спасылцы.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Медыябаркэмп распачаў прыём заявак Медыябаркэмп распачаў прыём заявак Медыябаркэмп распачаў прыём заявак Медыябаркэмп распачаў прыём заявак Медыябаркэмп распачаў прыём заявак Медыябаркэмп распачаў прыём заявак Медыябаркэмп распачаў прыём заявак
Медыябаркэмп распачаў прыём заявак Медыябаркэмп распачаў прыём заявак Медыябаркэмп распачаў прыём заявак Медыябаркэмп распачаў прыём заявак Медыябаркэмп распачаў прыём заявак Медыябаркэмп распачаў прыём заявак Медыябаркэмп распачаў прыём заявак