Анлайн-курс пра базавыя веды па правах чалавека
Беларуская моладзевая асьветніцка-адукацыйная ініцыятыва “Гэта База” сумесна зь Беларускім нацыянальным моладзевым саветам “РАДА” запускае набор на анлайн-курс пра базавыя веды па правах чалавека. Гэта другі паток з абноўленным зьместам і фокусам на правы чалавека ў сытуацыі міграцыі.
Будзем вывучаць такія пытаньні:
- Якія правы чалавека існуюць, што гэта такое, і як яны працуюць
- На якой філязофіі/падыходзе грунтуюцца правы чалавека і дзеля чаго існуюць
- Якія правы маюць мігранты_кі і як забясьпечваюцца іхнія правы чалавека
- Што такое інклюзія і роўнасьць і якое значэньне яны маюць у сыстэме правоў чалавека
- Што можна рабіць пры парушэньні правоў. Лякальныя і больш шырокія дзеяньні для кожнага_ай
Для каго праграма
Запрашаем беларускую моладзь, актывістаў_ак, студэнтаў_ак і працаўнікоў_ніц НДА. А таксама ўсіх, хто ня быў_ла раней зьвязаны_ая з тэмай правоў чалавека, але мае жаданьне пазнаёміцца зь ёй.
Дэдлайн падачы заяўкі – 07.04 ўключна.
Адказ пра ўдзел у курсе мы дашлём не пазьней за 10.04
Фармат курса
Вас чакае 8 заняткаў, 6 зь якіх – заняткі з экспэртамі_камі. Гэта не лекцыі – падчас сустрэчаў будзем рабіць практыкаваньні, абменьвацца ідэямі і дыскутаваць. Мы шануем прынцыпы нефармальнай адукацыі і прапануем вам вучыцца разам праз агульны досьвед і інтэрактыўныя актыўнасьці ў групах.
Напрыканцы курса адбудзецца нэтворкінг навучальнай групы і праца над уласнымі актыўнымі дзеяньнямі ў абарону правоў чалавека і грамадзкіх інтарэсаў. Пасьля сканчэньня курса (29.05.2024) будзе распачата месячная праграма індывідуальнага мэнтарства.
Курс цалкам ананімны. Плятформа, на якой будзе праводзіцца навучаньне, адпавядае ўсім правілам бясьпекі. Мы заклікаем не дзяліцца чульлівай інфармацыяй цягам заняткаў і анлайн-сустрэчаў, асабліва калі вы знаходзіцеся ці падарожнічаеце ў Беларусь.
Каб курс быў сапраўды карысным, важна актыўна ўдзельнічаць і не прапускаць заняткі! Калі ласка, ацаніце свае магчымасьці па часе і высілках, якія вы гатовыя ўкласьці ў навучаньне.
Курс рэалізуецца сумесна зь Беларускім нацыянальным моладзевым саветам “РАДА”. (сайт і сацсеткі РАДА прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі. Мы настойліва просім карыстаца VPN пры адкрыцьці спасылкі зь Беларусі).
Трэнер курса – праваабаронца і сузаснавальнік Human Constanta Валдзіс Фугаш.
Расклад курса
Заняткі будуць праходзіць штосераду ўвечары (больш дакладны час мы адаптуем пад патрэбы навучальнай групы). Прыкладны час адной сустрэчы – паўтары-дзьве гадзіны. Пры зьменах раскладу мы паведамім загадзьдзя.
- 15.04 Знаёмства
- 17.04 Гісторыя правоў чалавека
- 24.04 Архітэктура правоў чалавека
- 01.05 Як (не) працуюць правы чалавека
- 08.05 Інклюзія і роўнасьць
- 15.05 Міграцыя і правы чалавека
- 22.05 Дзеяньні пры парушэньні правоў
- 29.05 Нэтворкінг і падсумаваньне
- 30.05 – 30.06 Мэнтарская праграма (па запыту ўдзельнікаў_ц)
Не забудзьцеся распавесьці пра курс вашым калегам_яжанкам і сябрам_оўкам!
Па ўсіх пытаньнях сьмела пішыце ў прыватныя паведамленьні Instagram.