Жывая бібліятэка – 26 сакавіка

Першая вясновая Жывая бібліятэка будзе чакаць вас у кнігарні “Галіяфы” 26 сакавіка!

А вы гатовы ўпусціць вясну ў сваё сэрца і растапіць лёд стэрэатыпаў? Калі ваш адказ “Так, капітан!”, то менавіта дзеля вас мы ў чарговы раз ладзім Жывую бібліятэку сумесна з гнігарняй “Галіяфы”.

Жывая бібліятэка – гэта метад разбурэння стэрэатыпаў і крыніца сумленных адказаў на хвалюючыя пытанні. Гэта менавіта тое месца, дзе ва ўтульнай абстаноўцы за кубкам гарбаты можна паразмаўляць з цікавымі людзьмі, адкрыць для сябе новае і, часам, нават атрымаць слушную параду. 

У Жывой бібліятэцы людзі са сваімі гісторыямі становяцца “кнігамі” для таго, каб адказаць на вашыя пытанні. “Кніга” – гэта чалавек, які належыць да нейкай стыгматызаванай сацыяльнай групы, мае асаблівы светапогляд, унікальную прафесію, належыць да спецыфічнай субкультуры ці мае веравызванне, нязвыклае для большасці з нас. Агулам вельмі падобна на сапраўдную бібліятэку: вы прыходзіце, атрымліваеце картку чытача, запісваецеся ў бібліятэкара да кніжкі, якую хочаце пачытаць, і пачынаеце “чытанне” калі надыходзіць час сесіі.

Можа быць надвор’е яшчэ і не зусім грэе, але з намі вы дакладна адчуеце цеплыню шчырых размоваў.

Калі: 26 сакавіка

Час: 13.00-17.00

Дзе: кнігарня “Галіяфы” (ст.м. Няміга, Траецкае прадмесце, вул. Старавіленская, 6).

Жывую бібліятэку арганізуе МПГ “Студэнцкая Рада” сумесна з гарамадскім аб’яднаннем “Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада” і праходзіць яна ў фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.

Мы заўсёды рады новым людзям у камандзе! Калі вы:

  • хочаце стаць валанцёрам на Жывой бібліятэцы
  • дапамагчы з пошукам Кніг
  • часта сутыкаецеся са стэрэатыпамі адносна некаторых вашых асаблівасцяў і хочаце знайсці больш разумення сярод тых, хто побач з вамі

Пішыце нам у асабістыя паведамленні у сацыяльных сетках або на mshtrahova@gmail.com.

Сачыце за навінамі у нашых суполках у VK і FB, і ўжо зусім скора мы раскрыем таямніцу таго, якія Кнігі адкрыюцца для вас гэтым разам.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Жывая бібліятэка – 26 сакавіка Жывая бібліятэка – 26 сакавіка Жывая бібліятэка – 26 сакавіка Жывая бібліятэка – 26 сакавіка Жывая бібліятэка – 26 сакавіка Жывая бібліятэка – 26 сакавіка Жывая бібліятэка – 26 сакавіка
Жывая бібліятэка – 26 сакавіка Жывая бібліятэка – 26 сакавіка Жывая бібліятэка – 26 сакавіка Жывая бібліятэка – 26 сакавіка Жывая бібліятэка – 26 сакавіка Жывая бібліятэка – 26 сакавіка Жывая бібліятэка – 26 сакавіка