“BrainHUB” у Мінску

“BrainHUB” у Мінску

23-24 красавіка ў Менску пройдзе адукацыйны каворкінг праект «BrainHUB», які будзе прымаць пляцоўка «Press Club Belarus». Тэмы двухдзённых інтэнсіваў: лакальныя супольнасці; стварэнне і рэалізацыя грамадскіх, культурных і сацыяльных праектаў; праца і прасоўванне ў сацыяльных медыя.

Што такое «BrainHUB»? Гэта кароткія тэматычныя інтэнсівы (трэнінгі, семінары і майстар-класы) у невялікай суполцы людзей з актыўным удзелам трэнераў і лектараў, якія ставяць перад сабой задачу па фармаванню і рэалізацыі ідэі пры паслядоўнай ментарскай і арганізацыйнай падтрымцы з боку арганізатараў «BrainHUB».

Удзельнікі праекта змогуць атрымаць спектр навыкаў як у індывідуальнай, так і каманднай працы, а таксама артымаць каштоўныя веды ў галіне стратэгічнага планавання і мэнэджменту, маркетынга, грамадзянскай журналістыкі. Акрамя таго, істотным складнікам удзела ў праекце з’яўляецца арыентацыя на практыку. Гэта значыць, што ўдзельнікі праекта змогуць не толькі самастойна кіраваць альбо быць у камандзе праекта, але і разлічваць на ментарскую падтрымку з боку арганізатараў «BrainHUB».

Лектарамі менскага «BrainHUB» будуць: кіраўнік “ECLAB” и рэдактар часопіса “Новая Эўропа” Вольга Шпарага, кансультант па развіццю лакальных супольнасцей Алесь Плотка, медыя эксперт і журналіст Павел Быкоўскі, эксперт у галіне SMM і сузаснавальнік digital-агенцыі «UFOX» Аляксей Купрэяў. Адмыслова запрошаныя госці: кіраўнік “Арт Сядзібы” Павел Белавус; дырэктар Цэнтра культурнага мэнэджменту, кіраўнік праектаў “Школа супергерояў” і “Горад” Надзея Ількевіч, а таксама блогер и фатограф Антон Матолька.

Акрамя тэматычных заняткаў, удзельнікаў «BrainHUB» чакаюць цімбілдынгі і насычаная культурная праграма ў канцы кожнага з адукацыйных дзён у межах “ArtSiadziba Afterparty”.

Удзел у праграме абсалютна бясплаты, але патрабуе папярэдняй рэгістрацыі. Зарэгістравацца можна да 20 красавіка, уключна, запоўніўшы кароткую форму рэгістрацыі. Колькасць месцаў строга абмежаваная (20 чалавек!).

0
Каментары
Няма каментарыяў.
“BrainHUB” у Мінску “BrainHUB” у Мінску “BrainHUB” у Мінску “BrainHUB” у Мінску “BrainHUB” у Мінску “BrainHUB” у Мінску “BrainHUB” у Мінску
“BrainHUB” у Мінску “BrainHUB” у Мінску “BrainHUB” у Мінску “BrainHUB” у Мінску “BrainHUB” у Мінску “BrainHUB” у Мінску “BrainHUB” у Мінску