Шведскі Інстытут запрашае да падачы заявак на праграму Creative Force

З 18-га красавіка па 17-га траўня 2016 года Шведскі інстытут прымае заяўкі на фінансаванне сумесных праектаў у межах праграмы “Creative Force”. Праграма мае мэтай падтрымку свабоды выказвання і ўмацаванне дэмакратычных структураў у Беларусі, Арменіі, Азербайджане, Грузіі, Малдове, Украіне, Турцыі і інш. краінах праз адукацыйны працэс, наладжванне ўстойлівых сетак супрацоўніцтва паміж інстытуцыямі і арганізацыямі ў культурніцкай ды медыйнай сферы.

Шведскі інстытут выдаткоўвае:

фінансаванне на сумесныя праекты (100-500 тыс. шведскіх крон максімум на 2 гады) , якія скіраваны на развіццё патэнцыялу ў вызначаных кірунках і ўключаюць семінары, воркшопы, трэнінгавыя курсы, візіты экспертаў і г.д.;

стартавае фінансаванне праектаў (да 100 тыс. шведскіх крон) – падтрымка ініцыятыў, стартапаў у галіне праектнага менеджменту ды інш.

Заяўнікамі могуць выступаць шведскія арганізацыі грамадзянскай супольнасці, фундацыі, агенцыі прыватнага сектару і г.д.

Для Беларусі прыярытэтамі праграмы “Creative Force” з’яўляецца ўмацаванне працэсаў дэмакратызацыі. Вітаюцца прапановы праектаў, якія спрыяюць:

  • плюралізму ў грамадстве;
  • станаўленню незалежных медыяў;
  • умацаванню правоў уразлівых сацыяльных групаў (дзяцей, этнічных, рэлігійных і сэксуальных меншасцяў);
  • памяньшэнню дыскрымінацыі і праяў неталерантнасці;
  • роўнасці магчымасцей жанчын і мужчын у будаванні ўласнага жыцця й грамадства.

Падрабязная інфармацыя – тут.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Шведскі Інстытут запрашае да падачы заявак на праграму Creative Force Шведскі Інстытут запрашае да падачы заявак на праграму Creative Force Шведскі Інстытут запрашае да падачы заявак на праграму Creative Force Шведскі Інстытут запрашае да падачы заявак на праграму Creative Force Шведскі Інстытут запрашае да падачы заявак на праграму Creative Force Шведскі Інстытут запрашае да падачы заявак на праграму Creative Force Шведскі Інстытут запрашае да падачы заявак на праграму Creative Force