Міжнародная канферэнцыя ў Варшаве па пытаннях гістарычнай памяці

З 27-га па 30-га кастрычніка 2016 года ў Варшаве (Польшча) пройдзе міжнародная канферэнцыя маладых гісторыкаў, выкладчыкаў гісторыі, журналістаў, спецыялістаў і аўтараў праектаў у галіне “культуры памяці”.

Мерапрыемства ладзіць IBB (Міжнародны адукацыйны цэнтр у Дортмундзе, Германія). Канферэнцыя “Ці атрымліваем мы ўрокі мінулага? Культура памяці як шлях да еўрапейскага паразумення” дае магчымасць гістарычнага асэнсавання падзей 20-га стагоддзя (другая сусветная вайна, Халакост, “сталінізм” і г.д.). Запрашаюцца грамадзяне Беларусі, Украіны, Польшчы, Германіі і Расійскай Федэрацыі. На канферэнцыі будзе па 20 удзельнікаў з кожнае краіны.

Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць пытанні “культуры памяці”, “белых старонак” гісторыі, грамадскага значэння гістарычнай памяці, а таксама значнасці асэнсавання гістарычных канфліктаў ды іх уплыву на сучасныя адносіны паміж краінамі.

Працоўныя мовы канферэнцыі – нямецкая, польская, руская.

Удзельнікі канферэнцыі наведаюць гістарычныя месцы памяці ў Варшаве і Трэблінцы.

Арганізатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне, экскурсіі, паслугі перакладчыкаў, медыцынскае страхаванне. Візавыя выдаткі ўдзельнікі з Беларусі аплочваюць самастойна.

Для ўдзелу неабходна запоўніць анлайн-анкету. Дэдлайн – 30 чэрвеня 2016 года. Падрабязнасці – на гэтай старонцы.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Міжнародная канферэнцыя ў Варшаве па пытаннях гістарычнай памяці Міжнародная канферэнцыя ў Варшаве па пытаннях гістарычнай памяці Міжнародная канферэнцыя ў Варшаве па пытаннях гістарычнай памяці Міжнародная канферэнцыя ў Варшаве па пытаннях гістарычнай памяці Міжнародная канферэнцыя ў Варшаве па пытаннях гістарычнай памяці Міжнародная канферэнцыя ў Варшаве па пытаннях гістарычнай памяці Міжнародная канферэнцыя ў Варшаве па пытаннях гістарычнай памяці