ЕМФ расчараваны рашэннем брытанскага народа пакінуць ЕС

“Еўрапейскі моладзевы форум расчараваны рашэннем брытанскага народа пакінуць Еўрапейскі Саюз. Бо яно можа прывесці да блакавання шматлікіх магчымасцяў маладых людзей, якія дае сяброўства ў ЕС, – такіх, як свабода працы, вучобы і валанцёрства ў Еўропе. Гэта рашэнне найбольш траўмуе маладых людзей Злучанага Каралеўства, пры тым, што менавіта яны ў большасці пазітыўна ставяцца да ЕС. Асаблiва сумна, што менавіта ў такія цяжкія для Еўропы часы Злучанае Каралеўства вырашыла павярнуцца спіной і не салідарызавацца з астатняй часткай Еўрапейскага Саюза. Бо менавіта ў такія перыяды, як зараз, калі ў многіх краінах развіваецца еўраскептыцызм, і калі Еўропа сутыкаецца з сур’ёзнымі глабальнымі праблемамі, нам патрэбны моцны саюз.

У сучасным свеце ізаляцыя не прыносіць карысці. Глабалізацыя, міграцыя і змяненне клімату – вось толькі некалькі пытанняў, па якіх нам неабходна дзейнічаць разам і па якіх сумесная праца краін ЕС будзе найбольш плённай. Цеснае супрацоўніцтва паміж народамі і краінамі ў межах Еўрапейскага Союза і па-за яго межамі – адзіны шлях устойлівага развіцця ў будучым.

Мы паважаем голас брытанскага народа. Нам патрэбны час для аналізу і планавання таго, якім чынам працягваць супрацоўнічаць далей. Вынікі апошняга рэферэндуму нагадалі нам пра тое, што ЕС і краінам-сябрам неабходна наладзіць камунікацыю па пытаннях каштоўнасцяў і выгодаў, якія дае ЕС. Акрамя таго, тое, што здарылася ў Вялікабрытаніі, выявіла неабходнасць выпрацоўкі пазітыўнага бачання Еўрапейскага Саюзу.

Шмат што яшчэ трэба зрабіць, каб нацыянальныя палітыкі пачалі асэнсоўваць сябе як частку механізму прыняцця рашэнняў, асабліва калі яны незадаволеныя ЕС. Часта нацыянальныя палітыкі абвінавачваюць ЕС ў рашэннях, у прыняцці якіх яны таксама ўдзельнічалі, або рашэннях, прынятых імі самастойна на нацыянальным узроўні. Гэта вар’яцтва неабходна спыніць.

Маладзёжны форум заклікае еўрапейскіх лідэраў засяродзіцца на ўмацаванні адзінства Еўрапейскага Саюзу, гарантуючы, што ЕС забяспечыць рэальныя пазітыўныя змены для грамадства ЕС і будзе працаваць над ўмацаваннем салідарнасці паміж людзьмі, што замацавана еўрапейскімі каштоўнасцямі інклюзіі, міру і дэмакратыі. Мы заклікаем палітычнае кіраўніцтва як на нацыянальным і еўрапейскім узроўні адчуць сябе часткай рашэння і спыніць ўскладаць нейкую ўяўную віну на ЕС. Еўропа мусіць стаць праектам, які прыносіць карысць усім маладым людзям і ў ЕС і па-за яго межамі. Еўрапейскія лідэры павінны пракласці шлях да лепшай будучыні для моладзі і будучых пакаленняў.

У перамовах, якія маюць адбыцца бліжэйшым часам, лідэры ЕС не павінны ўжываць “карніцкія” меры да брытанскіх грамадзян. А калі больш канкрэтна, то праз тое, што маладыя людзі выступалі ў асноўным на карысць захавання Злучаным Каралеўствам сяброўства ў ЕС, іх пазіцыю варта ўлічваць пры абмеркаванні. Лідары Злучанага Каралеўства і ЕС павінны разам знайсці кампраміс, які дазволіць маладым людзям скарыстацца магчымасцямі, якія дае ЕС, – напрыклад, магчымасцямі для міжкультурнага, культурнага і адукацыйнага абменаў, а таксама гандлю і занятасці. Гэтыя аспекты дзейнасці ЕС маладыя людзі цэняць больш за ўсё,” – гаворыцца ў заяве на сайце ЕМФ.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
ЕМФ расчараваны рашэннем брытанскага народа пакінуць ЕС ЕМФ расчараваны рашэннем брытанскага народа пакінуць ЕС ЕМФ расчараваны рашэннем брытанскага народа пакінуць ЕС ЕМФ расчараваны рашэннем брытанскага народа пакінуць ЕС ЕМФ расчараваны рашэннем брытанскага народа пакінуць ЕС ЕМФ расчараваны рашэннем брытанскага народа пакінуць ЕС ЕМФ расчараваны рашэннем брытанскага народа пакінуць ЕС
ЕМФ расчараваны рашэннем брытанскага народа пакінуць ЕС ЕМФ расчараваны рашэннем брытанскага народа пакінуць ЕС ЕМФ расчараваны рашэннем брытанскага народа пакінуць ЕС ЕМФ расчараваны рашэннем брытанскага народа пакінуць ЕС ЕМФ расчараваны рашэннем брытанскага народа пакінуць ЕС ЕМФ расчараваны рашэннем брытанскага народа пакінуць ЕС ЕМФ расчараваны рашэннем брытанскага народа пакінуць ЕС