Праект “Тваё заўтра”

Камітэт “Салідарнасць” запусціў праект “Тваё заўтра”, мэтай якога з’яўляецца стварэнне супольнасці спецыялістаў, гатовых працаваць для Беларусі. Агенцтва «Твае заўтра» і партал www.yoto.by працуюць для маладых спецыялістаў з Беларусі, якія атрымалі вышэйшую адукацыю за мяжой.

Падчас прэзентацыі праекта прадстаўнікі Камітэта “Салідарнасць” звярталі ўвагу на тое, што маладыя людзі, якія атрымалі адукацыю за мяжой маюць складанасці з вяртаннем у Беларусь і працаўладкаваннем на Радзіме. Перш за ўсё сказваецца адарванасць ад беларускіх рэалій і кантэкстаў, няведанне магчымасцяў. Гэтая праблема з кожным годам будзе станавіцца ўсё больш актуальнай, паколькі ўступленне Беларусі ў Балонскі працэс у 2015 годзе будзе стымуляваць рост студэнтаў і аспірантаў, якія навучаюцца не ў Беларусі.

9a43622181f5b0430d4abc863bd92924

Акрамя таго, праект будзе спрыяць станаўленню сувязяў паміж беларускай акадэмічнай дыяспарай і Беларуссю. Дасягаць гэтага будуць праз адмысловыя каналы камунікацыі, канверэнцыі, трэнінгі, летнікі ды іншыя мерапрыемствы.

Як адзначана на сайце yoto.by каманда праекта адыходзіць ад канцэпцыі “ўцечкі мазгоў” і вітае сучасную канцэпцыю “цыркуляцыі розумаў”.

“Мы плануем распавядаць выпускнікам пра паспяховых беларусаў і паспяховы бізнэс у Беларусі. А бізнэс пазнаёміць з маладымі, амбітнымі людзьмі, якія прагнуць будаваць сваю будучыню”, – кажуць прадстаўнікі Камітэта “Салідарнасць”.

Асноўнай вітрынай праекта з’яўляецца сайт “Тваё заўтра”. Тут маладыя людзі могуць атрымаць інфармацыю пра даступныя вакансіі ў розных галінах, даведаюццца пра трэнінгі і семінары па паляпшэнні кампетэнцый, атрымаюць карысныя парады па працаўладкаванні (ад напісання рэзюмэ да парадаў па вядзенні бізнэсу).

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Праект “Тваё заўтра” Праект “Тваё заўтра” Праект “Тваё заўтра” Праект “Тваё заўтра” Праект “Тваё заўтра” Праект “Тваё заўтра” Праект “Тваё заўтра”
Праект “Тваё заўтра” Праект “Тваё заўтра” Праект “Тваё заўтра” Праект “Тваё заўтра” Праект “Тваё заўтра” Праект “Тваё заўтра” Праект “Тваё заўтра”