Фонд Правоў Чалавека і праграма Матра абвяшчаюць конкурс для Беларусі

Фонд Правоў Чалавека і Нідэрландcкi Фонд Рэгіянальнага Партнёрства – Матра  (НФРП — МАТРА) абвяшчаюць конкурс для няўрадавых і некамерцыйных арганізацый з мэтай падтрымкі развіцця грамадзянскай супольнасці і дэмакратыі ў Беларусі.

Умовы для зацвярджэння праектных прапаноў:

  • Амбасада будзе прапаноўваць гранты не больш за € 25,000 — (Амбасада пакідае за сабой права прысуджаць вышэйшыя гранты у выключных выпадках).
  • Заяўнікi запытаны забяспечыць дакладную ацэнку патрэбаў іх праекта і сум, ўказаных у бюджэце праекта.
  • Амбасада клапоціцца аб тым, што гранты прысуджаюцца там, дзе яны найбольш неабходныя, і што яны правільна выкарыстоўваюцца.
  • Заяўкі, такім чынам, павінны быць прадстаўлены ў адпаведнасці з патрабаваннямi НФРП – МАТРА або Фонду Правоў Чалавека.
  • Акрамя таго, дзейнасць па праекце і падыходы да праектаў павінны перагукацца з мэтамi НФРП – МАТРА або Фонду Правоў Чалавека.
  • Папярэднія вынікі конкурснага адбора павінны быць даступнымi з 10 кастрычніка 2016 года. Заяўнікі запытаны даведвацца аб выніках у Амбасадзе
  • Канчатковыя вынікі будуць вядомыя з 2 лістапада 2016 года.

Патрабаванні

  • заяўкі павінны мець стаўленне да мэт НФРП – МАТРА або Фонду Правоў Чалавека;
  • працягласць праекта не можа перавышаць 12 месяцаў;
  • праект павінен быць ініцыятывай, якая рэагуе на мясцовыя патрэбы;
  • мэты праекта, а таксама чаканыя вынікі, павінны быць дакладна сфармуляваны;
  • мэтавыя групы павінны быць дакладна вызначаны;
  • мэтавая група павінна актыўна ўдзельнічаць ва ўсіх этапах праекта;
  • мэтавая група павінна несці частку цяжару праекта (фінансавыя або ў другой форме)
  • Праект павінен выразна паказваць, якім чынам ён спрыяе паляпшэнню правоў чалавека ў Беларусі;

Сумеснае фінансаванне магчыма толькі, калі (а) дзейнасці НФРП – МАТРА або Фонду Правоў Чалавека дакладна вызначаны, (б) іншыя крыніцы фінансавання указаны у прапанове, (в) бюджэт з’яўляецца збалансаваным. У такіх выпадках праектная прапанова павiнна ўказываць суму, якая будзе запытана ад іншых донараў (калі праект або яго частка прадстаўляецца да іншых донараў) і суму, выдзеленую іншымі донарамі (калі ўклад ад іншых донараў ўжо быў прадастаўлены).

Нідэрландcкi Фонд Рэгіянальнага Партнёрства – Матра  (НФРП — МАТРА)

Для таго, каб мець права на атрыманне грантаў МАТРА, праекты павінны спрыяць працэсу трансфармацыі Беларусі ў плюралістычную, дэмакратычную краіну, дапамагаючы стварыць больш моцную грамадзянскую супольнасць, актыўную ў гэтым накірунку. НФРП — МАТРА падтрымлівае ініцыятывы толькі мэтавай групы.

Прыкладамi прымальных відаў дзейнасці з’яўляюцца:

  • Ініцыятывы па ўмацаванні вяршэнства закона;
  • Ініцыятывы, накіраваныя на прасоўванне (папулярызацыю) грамадскага ўдзелу;
  • Ініцыятывы ўмацоўваюшчыя грамадзянскую актыўнасць;
  • Ініцыятывы па ўмацаванні здольнасці няўрадавых арганізацый уплываць на працэсы трансфармацыі;
  • Ініцыятывы па ўмацаванні ролі інавацыйнай адукацыі ў актыўным грамадзянскiм грамадстве;
  • Ініцыятывы, звязаныя са змяненнем стаўлення грамадства да Правоў Чалавека;

Фонд Правоў Чалавека

Як частка сусветнай супольнасці, Нідэрланды адчуваюць сябе адказнымi за садзейнічанне свабодзе ў свеце. Палітыка абароны правоў чалавека Галандскага ўрада адлюстроўвае гэтую адказнасць.

Мэтай Фонду па Правах Чалавека з’яўляецца падтрымка ініцыятыў, якія спрыяюць ажыццяўленню асноўных свабод і абароны правоў груп людзей, якія могуць падвяргацца дыскрымінацыі.

Асноўныя прынцыпы Галандскай Палітыкі ў галіне Правоў Чалавека выкладзены у дакуменце «Палітыка па правах чалавека — справядлівасць і павага для ўсіх», якая можа быць спампавана непасрэдна адсюль. У гэтым конкурсе заявак Амбасада будзе адбіраць праекты з відавочным упорам на:

  • Абаронцаў правоў чалавека;
  • Роўныя правы для жанчын;
  • Роўныя правы для ЛГБТ;
  • Свабода слова і iнтэрнэту; Свабода рэлігіі і перакананняў; Свабода друку;
  • Правы чалавека і развіццё;
  • Бiзнес i Абарона правоў чалавека.

Абмежаванні

Толькі няўрадавыя і некамерцыйныя арганізацыі (у тым ліку незалежныя СМІ) могуць прыняць удзел у конкурсе.

Наступныя арганізацыi, праекты, мерапрыемствы і бюджэтныя выдаткі не маюць права на фінансаванне ў рамках НФРП – МАТРА або Фонду Правоў Чалавека:

  • праекты, якія ўжо пачаліся АБО якія былі прадстаўлены пасля даты закрыцця прыняцця прапаноў;
  • камерцыйная дзейнасць;
  • праекты, якія з’яўляюцца паўторам папярэдніх праектаў;
  • выдаткі на будаўніцтва або рамонт (будынка) для праектаў.

Чыста дабрачынныя дзейнасці, такія, як медыцынская дапамога ці ахвяраванні ежы, не разглядаюцца ў якасці структурнага ўкладу у працэс рэформаў.

Новыя праекты заяўнікоў могуць падтрымліваецца толькі тады, калі папярэдні праект заяўніка быў завершаны.

Пры ацэнцы будуць таксама прымацца да ўвагi кіраўніцкi патэнцыял арганізацыі-выканаўцы і распаўсюд тэм НФРП – МАТРА або Правоў Чалавека ў краіне. Права на атрыманне фінансавання, як правіла, абмяжоўваецца мясцовымi выдаткамi (праект павінен быць эканамічна эфектыўным).

Звярніце ўвагу, што арганізацыя можа падаць толькі адзін праект за заклік да прапановы. Калі заяўка была прадстаўлена ў НФРП – МАТРА, заяўнік не можа прадставіць яшчэ адну заяўку ў Фонд Правоў Чалавека, і наадварот.

Парадак падачы заявак

  • Заяўкі павінны быць адпраўлены па адрасе WAR-BELARUS@minbuza.nl ;
  • Пры неабходнасці, для іх ўласнай бяспекі, заяўнікі могуць выкарыстоўваць праграмы шыфравання (ключ PGP можна спампаваць адсюль ці з http://keyserver.pgp.com).
  • Заяўкі павінны быць пададзены самімi арганізатарамi праекта;
  • Заяўкі павінны быць пададзены на англійскай мове (будзе добра ўключыць таксама беларускi або рускi варыянт);
  • Вы можаце знайсці магчымую мадэль праектнай заяўкі тут.

НФРП – МАТРА i Фонд Правоў Чалавека рухаюцца попытам, таму супрацоўнік Амбасады будзе рады абмеркаваць і пракансультаваць па ідэях і тэмах праекта да падачы праектнай прапановы.

Больш падрабязная інфармацыя, кантакты і дакументы даступны па спасылцы.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Фонд Правоў Чалавека і праграма Матра абвяшчаюць конкурс для Беларусі Фонд Правоў Чалавека і праграма Матра абвяшчаюць конкурс для Беларусі Фонд Правоў Чалавека і праграма Матра абвяшчаюць конкурс для Беларусі Фонд Правоў Чалавека і праграма Матра абвяшчаюць конкурс для Беларусі Фонд Правоў Чалавека і праграма Матра абвяшчаюць конкурс для Беларусі Фонд Правоў Чалавека і праграма Матра абвяшчаюць конкурс для Беларусі Фонд Правоў Чалавека і праграма Матра абвяшчаюць конкурс для Беларусі
Фонд Правоў Чалавека і праграма Матра абвяшчаюць конкурс для Беларусі Фонд Правоў Чалавека і праграма Матра абвяшчаюць конкурс для Беларусі Фонд Правоў Чалавека і праграма Матра абвяшчаюць конкурс для Беларусі Фонд Правоў Чалавека і праграма Матра абвяшчаюць конкурс для Беларусі Фонд Правоў Чалавека і праграма Матра абвяшчаюць конкурс для Беларусі Фонд Правоў Чалавека і праграма Матра абвяшчаюць конкурс для Беларусі Фонд Правоў Чалавека і праграма Матра абвяшчаюць конкурс для Беларусі