Як прабіцца на медыя? Курс для маладых актывістаў

Як прабіцца на медыя? Курс для маладых актывістаў

Я раблю важную справу. Як прабіцца на медыя?” Дзве літары “я” турбуюць многіх маладых і актыўных людзей.

Арганізуеш дабрачынныя канцэрты, ладзіш мастацкія выставы, ганяеш сяброў на свае міні-фэсты па аўтарскім кіно, збіраеш грошы на выданне кнігі альбо стварэнне графіці ў цэнтры горада, запрашаеш практыкуючых спецоў для студэнтаў-архітэктараў па вечарах, жадаеш запоўніць горад дызайнерскімі лаўкамі і кантэйнерамі для збору макулатуры альбо проста сабраць жыхароў раёна на талаку. Для процьмы спраў не зашкодзіць увага СМІ і шырокай аўдыторыі.

Падвысіць свой навык у медыя-камунікацыі можна будзе бясплатна і ў Віцебску. Для гэтага вызваляем чатыры выходных напрыканцы лістапада і запаўняем анкету ўдзельніка па спасылцы. На занятках “Курса ЯЯ” выступяць рэдактары СМІ, блогеры, PR-профі, арганізатары грамадскіх кампаній і паспяховых некамерцыйных праектаў з усёй Беларусі. Распавядуць, што рабіць, а што лепей не рабіць, калі патрабуеш увагі.

Бонусы для выпускнікоў заняткаў:

  • стажыроўкі ў арганізацыях па профілі
  • дапамога ў рэалізацыі сваёй медыя-кампаніі

Такім чынам, Курс ЯЯ: 19-27 лістапада, горад Віцебск. Он-лайн анкета тут. Апошні тэрмін падачы анкеты: 12 лістапада, 23:59. Дадатковыя пытанні – на пошту vitebsk4me@gmail.com

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Як прабіцца на медыя? Курс для маладых актывістаў Як прабіцца на медыя? Курс для маладых актывістаў Як прабіцца на медыя? Курс для маладых актывістаў Як прабіцца на медыя? Курс для маладых актывістаў Як прабіцца на медыя? Курс для маладых актывістаў Як прабіцца на медыя? Курс для маладых актывістаў Як прабіцца на медыя? Курс для маладых актывістаў