Жывая Бібліятэка: два гады сустрэч з Іншым

Жывая Бібліятэка: два гады сустрэч з Іншым

Далучайцеся да святкавання дня народзінаў унікальнага для Беларусі праекта! Вось ужо два гады Жывая Бібліятэка разбурае стэрэатыпы і дазваляе сваім чытачам па-новаму зірнуць на свет навокал. Цяпер нашы «жывыя кнігі» можна чытаць і ў «Журнале»!

«Кнігі» ў Жывой Бібліятэцы – гэта людзі, якія прадстаўляюць нейкую меншасць, валодаюць унікальным вопытам альбо рэдкай прафесіяй. Усіх іх яднае адно – яны Іншыя для большасці з нас.

ВІЧ-інфекаваны ці праваабаронца; чалец БДСМ-камуны ці веган; чалавек, які сыйшоў з манастыра, ці які не хоча мець дзяцей. Мы мала ведаем пра Іншых – таму не разумеем іх і падмяняем рэальныя веды стэрэатыпамі. Каб разбурыць гэтыя стэрэатыпы і лепш зразумець навакольны свет мы і прапануем Сустрэчы з Іншым – як магчымасць шчыра паразмаўляць з людзьмі з адрознымі перакананнямі і незвычайным ладам жыцця.

Запрашаем вас правесці дзень народзінаў Жывой Бібліятэкі разам з намі! Мы падрыхтавалі прыемныя сюрпрызы, будзе шмат музыкі і пачастункаў! Для наведвальнікаў Жывой Бібліятэкі мы таксама прапануем зніжку 50% на вечарыну пасля святкавання!

Сустракаемся ў суботу, 22 кастрычніка, а 17-й гадзіне у новым бары «ДК» (вул. Фабрыцыўса, 4, метро Інстытут Культуры, уваход праз блакітную браму).

Чакаем вас!

Калі ласка, запоўніце кароткую рэгістрацыйную форму, а таксама сачыце за абнаўленнямі ў нашых суполках Вконтакте і Facebook.

А напярэдадні святкавання, у пятніцу, 21 кастрычніка, стартуе новы супольны праект Жывой Бібліятэкі і онлайн-часопіса «Беларусский журнал». Самыя яркія і незвычайныя «жывыя кнігі», драматычныя людскія гісторыі, сапраўдныя Сустрэчы з Іншымі – цяпер і на старонках «Журнала». Сачыце за абнаўленнямі!

Жывая Бібліятэка будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library. Арганізатар Жывых бібліятэк ў Беларусі МПГ «Студэнцкая Рада».

Інфармацыйны партнёр Жывых бібліятэк у Беларусі «Беларусский журнал».

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Жывая Бібліятэка: два гады сустрэч з Іншым Жывая Бібліятэка: два гады сустрэч з Іншым Жывая Бібліятэка: два гады сустрэч з Іншым Жывая Бібліятэка: два гады сустрэч з Іншым Жывая Бібліятэка: два гады сустрэч з Іншым Жывая Бібліятэка: два гады сустрэч з Іншым Жывая Бібліятэка: два гады сустрэч з Іншым
Жывая Бібліятэка: два гады сустрэч з Іншым Жывая Бібліятэка: два гады сустрэч з Іншым Жывая Бібліятэка: два гады сустрэч з Іншым Жывая Бібліятэка: два гады сустрэч з Іншым Жывая Бібліятэка: два гады сустрэч з Іншым Жывая Бібліятэка: два гады сустрэч з Іншым Жывая Бібліятэка: два гады сустрэч з Іншым