Тыдзень Студэнта – 2016

Тыдзень Студэнта – 2016

Ужо вельмі хутка зноў можна будзе апынуцца ў святочнай атмасферы студэнцтва. З нагоды Міжнароднага дня студэнта шэраг моладзевых арганізацый ладзіць фестываль 10-17 лістапада.

У межах фестывалю адбудзецца 5 публічных лекцый, Жывая бібліятэка, ларп, трэнінг па аратарскаму майстэрству, правам чалавека, оксфардскія дэбаты, акцыя салідарнасці ды шмат чаго іншага!

Ужо два гады запар мы збіраемся разам, каб адсвяткаць Міжнародны дзень салідарнасці студэнтаў разам. Шляхам правядзення розных актыўнасцей мы супольна адзначым свята ды закранем тэмы, якія цікавяць студэнцтва і моладзь.

Хочаш даведацца пра ўсе нашы мерапрыемствы? Заходзь на сайт (http://studentsweek.info/) або на сайты арганізатараў.

Над правядзеннем гэтага тыдня працуе каманда актыўнай моладзі з розных арганізацый Беларусі: “Студэнцкая Рада”, “Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў”, “БАСС”, “Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў”, “Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая грамада”, “Грамадзянскі форум” і многія іншыя.

Далучайся да нашых суполак у сацсетках ўКантакце, facebook і twitter, каб пазнаёміцца з хлопцамі і дзяўчатамі з іншых універсітэтаў і першымі глядзець фотаздымкі з мерапрыемстваў, а таксама дзяліцца сваімі фоткамі і ўражаннямі!

Удзельнічайце ў мерапрыемствах, каб быць заўжды ў курсе студэнцкіх падзей, якія адбываюцца ў межах фестывалю.

Будзьма cтудэнтамі! Жыві сапраўдным!

Даведка

“Тыдзень студэнта” прымеркаваны да 17 лістапада — Міжнароднага дня студэнтаў. Гэта дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў. У канцы кастрычніка 1939 года ў акупаванай фашыстамі Чэхаславаччыне пражскія студэнты і выкладчыкі выйшлі на дэманстрацыю ў гонар гадавіны заснавання сваёй дзяржавы. Падчас дэманстрацыі быў застрэлены студэнт медыцынскага факультэта Ян Оплетал (Jan Opletal). Яго пахаванне таксама перарасло ў акцыю пратэсту.

У адказ на акцыі, 17 лістапада 1939 г., больш за 1200 студэнтаў былі арыштаваныя і заключаны ў канцлагер. Дзевяць актывістаў — пакараныя без суда. У той жа дзень па распараджэнні Гітлеры ў Чэхаславакіі былі зачыненыя ўсе універсітэты.

17 лістапада 1941 у Лондане адбылася Міжнародная сустрэча студэнтаў, якія змагаліся супраць фашызму. На ёй было вырашана ў гонар загінуўшых штогод адзначаць гэтую дату як Міжнародны дзень студэнтаў.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Тыдзень Студэнта – 2016 Тыдзень Студэнта – 2016 Тыдзень Студэнта – 2016 Тыдзень Студэнта – 2016 Тыдзень Студэнта – 2016 Тыдзень Студэнта – 2016 Тыдзень Студэнта – 2016
Тыдзень Студэнта – 2016 Тыдзень Студэнта – 2016 Тыдзень Студэнта – 2016 Тыдзень Студэнта – 2016 Тыдзень Студэнта – 2016 Тыдзень Студэнта – 2016 Тыдзень Студэнта – 2016