Навучальныя візіты ў Польшу

Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд «Барусія», Калегіум Усходняй Еўропы ім. Яна Новака-Езëраньскага, запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Малдовы, Украіны і Расійскай Федэрацыі (Калінінградская, Наўгародская, Ленінградская вобласці і горад Санкт-Пецярбург) прыняць удзел у Праграме Study Tours to Poland (STP).

ШТО ТАКОЕ STP?

STP гэта не турыстычная вандроўка і не перапынак у тваёй адукацыі – гэта 12 дзён інтэнсіўнай працы, але ў зусім іншай форме, чым гэта прынята ў студэнцкай штодзённасці. Праграма візіту з’яўляецца дастаткова напружанай – яна дапамагае ўдзельнікам атрымаць новы досвед, веды і ўменні. Некаторы час застаецца і на адпачынак.

Рэалізацыя праекту адбываецца ў міжнароднай групе, дзе ўдзельнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з цікавымі людзьмі і з новай краінай. Удзел у праекце гэта таксама магчымасць атрымаць новы досвед і падзяліцца сваімі марамі пра будучыню з іншымі.

У праекце, мы чакаем людзей, якія адкрытыя да супрацоўніцтва, пошуку новых сяброў і прыгодаў. Запрашаем да ўдзелу ў Study Tours to Poland актыўных, матываваных і цікаўных студэнтаў!

ХТО МОЖА СТАЦЬ УДЗЕЛЬНІКАМ STP?

У Праграме Study Tours to Poland могуць прыняць удзел паспяховыя студэнты ВНУ, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці і адпавядаюць наступным фармальным патрабаванням:

  1. Узрост 18 – 21 год (народжаныя 1 ліпеня 1995– 31 снежня 1998 года)
  2. З’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, Малдовы, Украіны і Расійскай Федэрацы
  3. Навучаюцца ў Беларусі, Малдове, Украіне і Расійскай Федэрацыі (у Калінінградскай, Наўгародскай, Ленінградскай абласцях і горадзе Санкт-Пецярбурзе)
  4. Маюць дзейсны замежны пашпарт (тэрмін дзеяння не можа быць карацейшы чым да 30 верасня 2017)
  5. Не прымалі раней удзелу ў Праграме Study Tours to Poland

ЯК МОЖНА СТАЦЬ УДЗЕЛЬНІКАМ STP?

Для ўдзелу ў STP кандыдаты праходзяць адбор на конкурснай аснове

ТЭРМІНЫ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАГРАМЫ

Заявы ад кандыдатаў прымаюцца да 15 студзеня 2017

Інфармацыю аб выніках конкурсу кожны з кандыдатаў атрымлівае індывідуальна да 6 лютага 2017

Візіты адбываюцца ў красавіку і маі 2017 (дакладныя даты ўдзелу будуць паведамляцца прынятым удзельнікам індывідуальна).

Працягласць візіту – 12 дзён

ВЫДАТКІ НА ЎДЗЕЛ У ПРАГРАМЕ

Выдаткі на пражыванне і харчаванне

Арганізатар праграмы бярэ на сябе выдаткі на пражыванне і харчаванне на тэрыторыі Польшчы падчас візіту.

Праграмныя выдаткі

Арганізатары бяруць на сябе выдаткі па падрыхтоўцы і рэалізацыі праграмы візіту.

Візавыя выдаткі

Удзельнікі атрымаюць запрашэнні, якія даюць права на бясплатныя візы ў Польшчу.

Арганізатары не вяртаюць дадатковых выдаткаў, звязаных з атрыманнем візы, напрыклад, з паездкай у консульства.

Удзельнікі аплачваюць выдаткі на страхоўку, патрэбную для атрымання візы ў Польшчу.

Выдаткі на праезд

Удзельнікі праграмы Study Tours to Poland для студэнтаў бяруць на сябе частку выдаткаў на дарогу, звязаных з паездкай у Польшчу.

ПАЕЗДКА Ў ПОЛЬШЧУ

У рамках праграмы Study Tours to Poland для студэнтаў:

  • Удзельнікі праграмы прыязджаюць у Польшчу менавіта ў той дзень, які ім вызначаны арганізатарамі.
  • Удзельнікам праграмы вяртаецца частка сродкаў за праезд транспартнымі сродкамі міжнароднага спалучэння (уключаючы праезд па тэрыторыі сваёй краіны) у форме фіксаванай сумы грошай. Памер фіксаванай сумы грошай залежыць ад месца навучання студэнта (глядзі раздзел «Зоны»). Кожны ўдзельнік Праграмы атрымоўвае гэтую суму пасля прадстаўлення арыгіналаў білетаў, па якім яны прыехалі ў Польшчу
  • Выдаткі на праезд да месца прызначэння польскімі транспартнымі сродкамі вяртаюцца ўдзельнікам праекту непасрэдна падчас візіту, ці пры магчымасці, арганізатар візіту загадзя набудзе такія білеты для кожнага ўдзельніка on-line. Транспартны сродак, якім будзе ажыццяўляцца праезд па тэрыторыі Польшчы (цягнік, аўтобус, маршрутка) будзе вызначаны арганізатарам візіту.
  • маршрут праезду кожнага ўдзельніка абмяркоўваецца непасрэдна з арганізатарам дадзенага візіту. Выдаткі на праезд па маршруце, які не быў вызначаны разам з арганізатарам візіту – кампенсавацца не будуць.

БЕЛАРУСЬ

Удзельнікі з Беларусі атрымліваюць агульную даплату на выдаткі на праезд у памеры да 100 злотых.

ЗВАРОТНАЯ ДАРОГА З ПОЛЬШЧЫ

  • Выдаткі і арганізацыю зваротнай паездкі бярэ на сабе Арганізатар Праграмы.
  • Арганізатар Праграмы купляе ў Польшчы міжнародныя білеты да месца пастаяннага навучання ўдзельніка праграмы, ці індывідуальна з кожным удзельнікам, разглядае варыянты зваротнай паездкі (напрыклад, пакупка білетаў on-line загадзя).
  • Удзельнік павінны прывезці з сабою на Праграму білеты на транспарт унутранага спалучэння з яго краіны. Без гэтых білетаў кампенсацыя выдаткаў за праезд будзе немагчымая.

ПАДАЧА ЗАЯВЫ НА ЎДЗЕЛ У STP

Працэдура падачы заявы на ўдзел у Праграме БЯСПЛАТНАЯ!

Заява на ўдзел у Праграме запаўняецца анлайн (гл. СТУДЭНТЫ – НАБОР).

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Навучальныя візіты ў Польшу Навучальныя візіты ў Польшу Навучальныя візіты ў Польшу Навучальныя візіты ў Польшу Навучальныя візіты ў Польшу Навучальныя візіты ў Польшу Навучальныя візіты ў Польшу
Навучальныя візіты ў Польшу Навучальныя візіты ў Польшу Навучальныя візіты ў Польшу Навучальныя візіты ў Польшу Навучальныя візіты ў Польшу Навучальныя візіты ў Польшу Навучальныя візіты ў Польшу