Алена Луцковіч: Дэкрэт аб дармаедах фактычна ўвёў прымусовую працу

Алена Луцковіч: Дэкрэт аб дармаедах фактычна ўвёў прымусовую працу
Старшыня моладзевай арганізацыі АГП "Маладыя дэмакраты" Алена Луцковіч

Жыхарка пасёлка Акцябрскі, былой Рудабелкі, актывістка Аб’яднаная грамадзянскай партыі, старшыня моладзевай арганізацыі АГП “Маладыя дэмакраты” Алена Луцковіч своеасабліва адрэагавала на паведамленьне інспекцыі МПЗ аб выплаце збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў за 2015 год. Яна запатрабавала ад падатковай прымяніць да яе канстытуцыйную норму прамога дзеяння аб забароне ў краіне прымусовай працы. Свой пункт гледжання яна гатовая адстойваць у судах, а калі спатрэбіцца і на міжнародным узроўні.

Дзяўчына кажа, што раней працавала бухгалтарам у ТАА “Вястункі”. Пасля таго, як ў 2014 годзе на мясцовых выбарах выставіла сваю кандыдатуру ў дэпутаты, яна страціла працу. Знайсці працу ў дэпрэсіўным пасёлку практычна немагчыма, таму яна да гэтага часу застаецца без працы. Падатковая прызнала яе так званым дармаедам і запатрабавала аплаціць уведзены прэзідэнцкім Дэкрэтам збор у памеры 20 базавых велічынь, што складае 360 рублёў.

“У артыкуле 41 Канстытуцыі ўстаноўлена забарона на прымусовую працу. Міжнароднай дамовай нашай краіны таксама забаронена прымушаць да прымусовай або абавязковай працы (артыкул 8 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах). Артыкул 2 Канвенцыі МАП №29 аб прымусовай працы, прымусовай працай называе любую працу або службу, выкананне якой патрабуюць ад любога чалавека пад пагрозай пакарання і якую дадзеная асоба не ажыццяўляе добраахвотна”, – напісала ў падатковую інспекцыю жыхарка Рудабелкі.

Алена Луцковіч лічыць, паколькі артыкулам 23 Канстытуцыі любое абмежаванне правоў і свабод асобы дапускаецца толькі ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабодаў іншых асобаў, пастолькі неабходнасць Дэкрэта аб дармаедах павінна быць абгрунтавана выключна пералічанымі інтарэсамі.

“З прэамбулы Дэкрэта аб дармаедах мы бачым, што ён прыняты ў мэтах папярэджання сацыяльнага ўтрыманства, стымулявання працаздольных грамадзян да працоўнай дзейнасці і забеспячэння выканання канстытуцыйнага абавязку грамадзян па ўдзелу ў фінансаванні дзяржаўных расходаў, Такім чынам, папярэджанне, стымуляванне і забеспячэнне не з’яўляюцца канстытуцыйнымі крытэрамі, якімі дапушчальна абмяжоўваць правы і свабоды асобы”, – дадала ў скарзе Е. Луцковіч.

Дзяўчына ўпэўненая, што Дэкрэт аб дармаедах фактычна ўвёў у краіне прымусовую працу, так як ад грамадзян патрабуюць працаваць пад пагрозай пакарання.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Алена Луцковіч: Дэкрэт аб дармаедах фактычна ўвёў прымусовую працу Алена Луцковіч: Дэкрэт аб дармаедах фактычна ўвёў прымусовую працу Алена Луцковіч: Дэкрэт аб дармаедах фактычна ўвёў прымусовую працу Алена Луцковіч: Дэкрэт аб дармаедах фактычна ўвёў прымусовую працу Алена Луцковіч: Дэкрэт аб дармаедах фактычна ўвёў прымусовую працу Алена Луцковіч: Дэкрэт аб дармаедах фактычна ўвёў прымусовую працу Алена Луцковіч: Дэкрэт аб дармаедах фактычна ўвёў прымусовую працу
Алена Луцковіч: Дэкрэт аб дармаедах фактычна ўвёў прымусовую працу Алена Луцковіч: Дэкрэт аб дармаедах фактычна ўвёў прымусовую працу Алена Луцковіч: Дэкрэт аб дармаедах фактычна ўвёў прымусовую працу Алена Луцковіч: Дэкрэт аб дармаедах фактычна ўвёў прымусовую працу Алена Луцковіч: Дэкрэт аб дармаедах фактычна ўвёў прымусовую працу Алена Луцковіч: Дэкрэт аб дармаедах фактычна ўвёў прымусовую працу Алена Луцковіч: Дэкрэт аб дармаедах фактычна ўвёў прымусовую працу