Сакавіцкія сустрэчы – распачынаем вясну і паляпшаем жыццё разам!

4-5 сакавіка ў Мінску адбудуцца Сакавіцкія сустрэчы грамадскіх арганізацый і ініцыятываў – двухдзённае мерапрыемства для абмену лепшымі практыкамі, досведам і ведамі паміж некамерцыйнымі арганізацыямі, прадстаўнікамі і прадстаўніцамі ініцыятыўных груп, якія жадаюць палепшыць жыццё ў грамадстве і ў сваіх супольнасцях.

Сакавіцкія сустрэчы – нефармальная пляцоўка, дзе ўсе зацікаўленыя могуць атрымаць практычны досвед ад вядучых экспертаў і экспертак па вырашэнні праблем на лакальным, рэгіянальным і нацыянальных узроўнях, а таксама падзяліцца сваімі дасягненнямі.

Удзел у Сакавіцкіх сустрэчах – гэта магчымасць прадэманстраваць лепшыя практыкі і гісторыі поспеху актывістаў, актывістак і ініцыятываў, падзяліцца новымі падыходамі ў галіне развіцця недзяржаўных арганізацый і мясцовых супольнасцей, пабудаваць новыя партнёрскія сувязі паміж арганізацыямі і людзьмі для самастойнага вырашэння праблем.

Запрашаем да ўдзелу грамадскія і іншыя некамерцыйныя арганізацыі, ініцыятывы грамадзянаў, органы дзяржаўнага кіравання і мясцовага самакіравання, міжнародныя арганізацыі, медыі.

У праграме мерапрыемства вас чакаюць:

  • цікавыя дыскусіі разам з экспертамі і эксперткамі ў галіне мясцовага і рэгіянальнага развіцця;
  • досвед і лепшыя практыкі паспяховых ініцыятываў;
  • трэнінгі, майстар-класы па рэалізацыі сваіх ідэй, конкурсы;
  • новыя знаёмствы і кантакты.

Больш падрабязная праграма ў хуткім часе будзе на сайтах і ў сацыяльных сетках арганізатараў.

Знайдзіце аднадумцаў і натхненне ў Сакавіцкіх сустрэчах!

Каб прыняць удзел у мерапрыемстве, неабходна запоўніць анкету да 25 лютага. Звярніце ўвагу, што колькасць удзельнікаў / удзельніц абмежаваная.  Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне і харчаванне. Транспартныя выдаткі не пакрываюцца.

Арганізатарамі Сакавіцкіх сустрэчаў з’яўляюцца: Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Новая Еўразія», Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» і адкрыты Арганізацыйны камітэт.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Сакавіцкія сустрэчы – распачынаем вясну і паляпшаем жыццё разам! Сакавіцкія сустрэчы – распачынаем вясну і паляпшаем жыццё разам! Сакавіцкія сустрэчы – распачынаем вясну і паляпшаем жыццё разам! Сакавіцкія сустрэчы – распачынаем вясну і паляпшаем жыццё разам! Сакавіцкія сустрэчы – распачынаем вясну і паляпшаем жыццё разам! Сакавіцкія сустрэчы – распачынаем вясну і паляпшаем жыццё разам! Сакавіцкія сустрэчы – распачынаем вясну і паляпшаем жыццё разам!