Дакраніся да Іншага пад час Жывой бібліятэкі

Дакраніся да Іншага пад час Жывой бібліятэкі

Першая праўда ў тым, што мець магчымасць быць сабой – гэта вялікае шчасце. Не толькі нам патрэбныя “жывыя кнігі”, але і мы “чытачы” таксама патрэбныя ім. Жывая Бібліятэка – гэта магчымасць сесці насупраць невялікай групы людзей і свабодна распавесці пра тое хто ты ёсць, аб сваіх думках, ідэях, перакананнях. Адолець свой страх і адказаць на ўсе пытанні. Калі вы думаеце, што чалавек, які распавядае пра сябе, не заўважае чыей-небудзь саркастычнай усмешкі ці ганебнага погляда, то гэта зусім не так.

Другая праўда як раз у тым, што чалавек гэты пойдзе па жыцці не з тым хто яго асуджае, а з тым, хто яго разумее ці адчувае тое ж самае. А знайсці такога чалавека можна толькі адкрываючы сябе, кажучы пра тое, хто ты ёсць. Для чалавека магчымасць быць сабой – гэта магчымасць быць шчаслівым.

Трэцяя ж праўда складаецца ў тым, што хто шукае, той знойдзе.

Мы прапануем вам шукаць разам з намі. Жывая Бібліятэка – гэта незвычайнае мерапрыемства, дзе “кнігі” – гэта жывыя людзі з нейкім унікальным досведам, ідэнтычнасцю ці рэдкай прафесіяй, нязвыклым для большасьці ладам жыцця ці светапоглядамі, у дачыненні да якіх існуюць стэрэатыпы і забабоны.

Вы можаце запытацца ў кожнага з іх, як гэты досвед ўплывае на іх жыццё. Ці лічаць яны сябе асаблівымі ці наадварот імкнуцца не вылучацца? Жывая бібліятэка – гэта квіток у бясконцы свет Іншага, Іншага чалавека.

Прыходзьце 5 сакавіка з 12:00 да 16:00 у Сталоўку XYZ на вул. Фабрыцыуса 4. Уваход як заўсёды вольны з папярэдняй рэгістрацыяй (да 23:59 4 сакавіка).

Жывая бібліятэка адбываецца ў межах ІІІ Міжнароднага фестываля КВІР-культуры “Дотык”, які страртуе 24 лютага. Падрабязная праграма фестываля тут.

Не забывайце падпісвацца на нас у ВК, FB, Instagram, Telegram, а таксама чытаць у “Журнале” і дзяліцца навінамі з сябрамі! Мы заўсёды рады новым людзям у камандзе! Калі вы хочаце стаць валанцёрам на Жывой бібліятэцы, прапанваць нам сваё памяшканне, дапамагчы з пошукам “кніг” ці вы самі “кніга”, пішыце нам у сацыяльных сетках або на human.library.belarus@gmail.com.

Жывая бібліятэка будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Дакраніся да Іншага пад час Жывой бібліятэкі Дакраніся да Іншага пад час Жывой бібліятэкі Дакраніся да Іншага пад час Жывой бібліятэкі Дакраніся да Іншага пад час Жывой бібліятэкі Дакраніся да Іншага пад час Жывой бібліятэкі Дакраніся да Іншага пад час Жывой бібліятэкі Дакраніся да Іншага пад час Жывой бібліятэкі
Дакраніся да Іншага пад час Жывой бібліятэкі Дакраніся да Іншага пад час Жывой бібліятэкі Дакраніся да Іншага пад час Жывой бібліятэкі Дакраніся да Іншага пад час Жывой бібліятэкі Дакраніся да Іншага пад час Жывой бібліятэкі Дакраніся да Іншага пад час Жывой бібліятэкі Дакраніся да Іншага пад час Жывой бібліятэкі