Праца з валанцёрамі, як?

Установа “Новая Еўразія” запрашае прадстаўнікоў некамерцыйных арганізацый і грамадскіх ініцыятыў розных сфер дзейнасці паўдзельнічаць у трэнінгу на тэму “Арганізацыя працы з валанцёрамі”.

У праграме:
•    што такое валанцёрства як сфера дзейнасці;
•   якія тыпы валанцёраў бываюць і як вызначыць мэты іх прыцягнення;
•    метады прыцягнення, кіравання працай, ацэнкі, матывацыі і заахвочвання валанцёраў;
•    практычныя інструменты і рэкамендацыі па планаванні арганізацыйнай працы з валанцёрамі.

Гэты трэнінг – чарговае мерапрыемства трэнінгавай кампаніі, запланаванай на 2016-2017 г.  Трэнінгавая кампанія праводзіцца ў межах праграмы “Ўмацаванне патэнцыялу сумесных ініцыятыў” за падтрымкай Агенцыі ЗША па міжнародным развіцці (USAID). Мэта мерапрыемстваў – падвышэнне кампетэнцый кіраўнікоў, супрацоўнікаў і валанцёраў некамерцыйных арганізацый у пытаннях планавання, выкарыстання і ацэнкі розных тэхналогій і інструментаў кіравання, неабходных для развіцця дзейнасці арганізацый і іх устойлівага функцыянавання.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца па спасылцы не пазней за 28 сакавіка 2017 г.

У заяўцы неабходна пазначыць: 1) чаму менавіта гэта тэма важная для вашай арганізацыі (ініцыятывы); 2) якія пытанні па дадзенай тэме цікавяць вас больш за ўсё?

Для іншагародніх удзельнікаў магчыма арганізацыя пражывання і кампенсацыя транспартных выдаткаў. У рамках мерапрыемства будуць арганізаваны абед і кава-паўзы. Усім удзельнікам будзе прадстаўлены раздаткавы матэрыял і магчымасць для індывідуальных кансультацый з экспертамі.

Мерапрыемства будзе праходзіць у Мінску, 1-2 красавіка Падрабязная інфармацыя пра месца правядзення і праграма будзе выслана пасля рэгістрацыі.

Больш падрабязна пра трэнінгавую кампанію можна даведацца па наступных кантактах: +375 17 204 87 02, тэл./факс: + 375 17 226 90 95 або па электроннай пошты program@eurasia.by, менеджэр кампаніі – Аляксандр.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Праца з валанцёрамі, як? Праца з валанцёрамі, як? Праца з валанцёрамі, як? Праца з валанцёрамі, як? Праца з валанцёрамі, як? Праца з валанцёрамі, як? Праца з валанцёрамі, як?
Праца з валанцёрамі, як? Праца з валанцёрамі, як? Праца з валанцёрамі, як? Праца з валанцёрамі, як? Праца з валанцёрамі, як? Праца з валанцёрамі, як? Праца з валанцёрамі, як?