Працуем з моладдзю: варкшоп бельгійскага эксперта Ваўта Ван Каімера

Працуем з моладдзю: варкшоп бельгійскага эксперта Ваўта Ван Каімера
Спікер Ваўт Ван Каімер

12 – 13 траўня ў Комнаце 3/0/2 прайшоў варкшоп бельгійскага эксперта Ваўта Ван Каімера «Праца з моладдзю». На працягу двух дзён прадстаўнікі і прадстаўніцы недзяржаўных моладзевых і адукацыйных арганізацый працавалі над такімі тэмамі, як “моладзевы ўдзел”, “матывацыя і прыцягненне маладых людзей у свае мерапрыемствы/праекты».

Працуем з моладдзю: варкшоп бельгійскага эксперта Ваўта Ван Каімера
Удзельнікі і ўдзельніцы варкшопу "Праца з моладдзю"

Удзельнікі і ўдзельніцы не толькі абмеркавалі свае паспяховыя праекты, але і падзяліліся факапамі.

Працуем з моладдзю: варкшоп бельгійскага эксперта Ваўта Ван Каімера

Асноўнай тэмай варкшопу стала пытанне аб формах і спосабах удзела моладзі, дзе і як можна праяўляць грамадзянскую пазіцыю ў кантэксце Беларусі. Першы дзень варкшопу завяршыўся дыскусіяй з прадстаўніком і прадстаўніцай Культурнага цэнтра “Корпус” Аляксандрам Багданавым і Марыяй Значонак, прадстаўніком інтэрнэт часопіса “34mag.net” Аляксандрам Карнейчуком, якія падзяліліся асабістым досведам у арганізацыі мерапрыемстваў, крэатыўнымі падыходамі і тэхнічнымі інструментамі для прыцягнення моладзі.

Працуем з моладдзю: варкшоп бельгійскага эксперта Ваўта Ван Каімера
Аляксандр Багданаў, Марыя Значонак - культурны цэнтр "Корпус", Аляксандр Карнейчук - 34mag.net

Дыскусія праходзіла ў фармаце вольнага дыялогу, дзе кожны ўдзельнік і ўдзельніца маглі задаваць пытанні, якія іх цікавяць. У другі дзень мы працягнулі працаваць і аналізаваць важныя і элементы кожнага моладзевага мерапрыемства: камунікацыя, рэлевантнасць патрэбам і інтарасам, арганізацыя. Вынікам працы стала вусная прэзентацыя, дзе ўдзельнікі і ўдзельніцы растлумачылі, як забяспечыць эфектыўнасць кожнага з элементаў, як іх можна развіваць і якая стратэгія павінна быць.

Працуем з моладдзю: варкшоп бельгійскага эксперта Ваўта Ван Каімера

“РАДА” дзякуе ўсім удзельнікам і ўдзельніцам, запрошаным прадстаўнікам і прадстаўніцам іншых арганізацый за прадукцыйны і адкрыты дыялог аб моладзі і яе ўдзелу. Асобная падзяка спікеру Ваўту Ван Каімеру, які прыехаў у Мінск, каб падзяліцца сваім досведам у працы з моладдзю. Мы вельмі спадзяёмся, што атрыманыя веды, практыкі, знойдуць водгук у вашых праектах і мерапрыемствах.

Працуем з моладдзю: варкшоп бельгійскага эксперта Ваўта Ван Каімера

Больш фотаздымкаў можна ўбачыць тут.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Працуем з моладдзю: варкшоп бельгійскага эксперта Ваўта Ван Каімера Працуем з моладдзю: варкшоп бельгійскага эксперта Ваўта Ван Каімера Працуем з моладдзю: варкшоп бельгійскага эксперта Ваўта Ван Каімера Працуем з моладдзю: варкшоп бельгійскага эксперта Ваўта Ван Каімера Працуем з моладдзю: варкшоп бельгійскага эксперта Ваўта Ван Каімера Працуем з моладдзю: варкшоп бельгійскага эксперта Ваўта Ван Каімера Працуем з моладдзю: варкшоп бельгійскага эксперта Ваўта Ван Каімера