Агра-Культурны фэстываль, як альтэрнатыва Дню горада!

Дэгустацыі старадаўніх гатункаў яблыкаў і дзікіх ядомых раслін, дыскусіі аб гарадскім фермерстве з удзелам экспертаў і экспертак, практыкаў, кірмаш, дзе можна купіць карысную арганічную і фермерскую ежу ў цэнтры Мінска. Усё гэта чакае наведвальнікаў VI-Агра-Культурнага фэсту, які пройдзе 9 верасня з 13:00 да 18:00 у Мінску ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” (пр. Незалежнасці 37А).

Галоўныя тэмы традыцыйнага фэсту экалогіі і мастацтва гэтага года – біяразнастайнасць і гарадское фермерства. Для ўдзелу ў кірмашы ў сталіцу з’едуцца экалагічна прыязныя фермеры з усёй Беларусі.

Штогадовы Агра-Культурны Фэст – мерапрыемства, якое ўжо прыпала да смаку гараджанам як падзея, дзе можна даведацца больш аб арганічнай сельскай гаспадарцы, купіць па-сапраўднаму якасныя прадукты і пазнаёміцца ​​з людзьмі, якiя тыя прадукты выгадавалі.

Фестываль адкрыецца ў 13:00 прэсавай канферэнцыяй, дзе прадстаўнікі і прадстаўніцы экалагічнай ўстановы “Агра-Эка-Культура”, ГА “Экадом” і Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” раскажуць пра фестываль, пра ідэю збліжэння мастацтва і земляробства, пра стан спраў у арганічным сектары, прадставяць канцэпцыі развіцця гарадскога агародніцтва і адкажуць на пытанні ўдзельнікаў і ўдзельніц. Прэс-канферэнцыя адбудзецца ў галоўнай залі галерэі.

З 13:00 да 17:00 удзельнікі і ўдзельніцы фестывалю змогуць наведаць міні-кірмаш, дзе будуць прадавацца фермерскія прадукты і натуральная касметыка. Таксама можна будзе абмяняцца саджанцамi і насеннем.

Падчас Агра-Культурнага Фэста ўсіх гасцей чакаюць пазнавальныя прэзентацыі і вострыя дыскусіі. У 13.30 у галерэі можна наведаць экскурсію па выставе праекту «Астравец культуры», у рамках якой мастакі  і мастачкі, актывісты і актывісткі прадставілі іншую будучыню для недабудаванай АЭС у Астраўцы.

У 14:00. у рамках фестывалю пройдзе дыскусія «Гарадскія сады і агароды: ці можна гадаваць ежу самастойна ў горадзе?». Эксперты і эксперткі распавядуць, ці бяспечна вырошчваць садавіну і гародніну ў нашых гарадах. Практыкі раскажуць пра тое, як арганізавалі гарадскія сады і агароды, падзеляцца парадамі вырошчвання прадуктаў на балконах.

У 15:00 на прэзентацыi «Біяразнастайнасць ежы» гаспадыня эка-сядзібы раскажа пра тое, чым карысныя дзікія расліны і як іх можна есці. Кожны зможа палсавацца салатамі з «пустазелля», а таксама пазнаёміцца ​​з рэцэптамі прыгатавання розных страў з дзікіх раслін.

У 15:30 ўдзельнікі фестывалю даведаюцца пра старадаўнія і найноўшыя сарты беларускіх яблыкаў ды іншай садавіны, пакаштуюць яблычны сыр і сочыва, знойдуць свой самы любімы сорт і даведаюцца, дзе яго можна набыць.

У 16:30. адбудзецца прэзентацыя «EVAa project»: мастацтва і экалогія – гісторыя ўзаемін». З 2012 года грамадскае аб’яднанне “Экадом”, Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, экалагічная ўстанова “Агра-Эка-Культура” супольна арганізоўваюць пленэры, выставы і фестывалі. Сёлета ўпершыню быў надрукаваны каталог праектаў 2012-2016 года, у якім можна ўбачыць экспанаты выставаў і паглядзець, як трансфармаваліся ідэі, з якімі працавалі мастакі і мастачкі, эколагі.

На працягу ўсяго часу працы фестывалю будзе адкрыта пляцоўка для дзяцей з займальнымі майстар-класамі экалагічнай скіраванасці.

Завяршэннем Агра-Культурнага фэста стане канцэрт гурта «Klaxons Brass», утаймавальнікаў вінілу і валадароў духавых секцый!

Арганізатары і арганізатаркі падзеі: экалагічная ўстанова “Агра-Эка-Культура”, грамадскае аб’яднанне “Экадом”, Галерэя сучаснага мастацтва «Ў».

Кантакты для СМІ:

+375 29 7282930 (Лана Семенас)

+375 297760634 (Кацярына Ганчарова)

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Агра-Культурны фэстываль, як альтэрнатыва Дню горада! Агра-Культурны фэстываль, як альтэрнатыва Дню горада! Агра-Культурны фэстываль, як альтэрнатыва Дню горада! Агра-Культурны фэстываль, як альтэрнатыва Дню горада! Агра-Культурны фэстываль, як альтэрнатыва Дню горада! Агра-Культурны фэстываль, як альтэрнатыва Дню горада! Агра-Культурны фэстываль, як альтэрнатыва Дню горада!
Агра-Культурны фэстываль, як альтэрнатыва Дню горада! Агра-Культурны фэстываль, як альтэрнатыва Дню горада! Агра-Культурны фэстываль, як альтэрнатыва Дню горада! Агра-Культурны фэстываль, як альтэрнатыва Дню горада! Агра-Культурны фэстываль, як альтэрнатыва Дню горада! Агра-Культурны фэстываль, як альтэрнатыва Дню горада! Агра-Культурны фэстываль, як альтэрнатыва Дню горада!