Праграма падтрымкi мясцовых iнiцыятываў

Чэская няўрадавая арганізацыя “Грамадзянская Беларусь” абвяшчае конкурс на доўгатэрміновую трэнерскую падтрымку ініцыятываў-пачаткоўцаў, а таксама прапаноўвае досьвед і практыку лепшых няўрадавых арганізацыяў Чэхіі, Беларусі і краінаў Цэнтральнай Эўропы.

Арганізацыя не ставіць на мэце толькі фінансавую падтрымку ініцыятыў. Прыярытэтам з’яўляецца прафесійны рост і паляпшэнне якасці дзейнасці ініцыятываў, таму “Грамадзянская Беларусь” прапаноўвае наступную дапамогу:

– Дыягностыка. Вызначэньне моцных і слабых бакоў групы / ініцыятывы (як пераадолець слабыя моманты ў працы і якім чынам больш эфэктыўна выкарыстоўваць моцныя);
– Індывідуальны плян. Кожная група распрацуе свой індывідуальны плян разьвіцьця на пэўны пэрыяд (Ён можа ўключаць сэрыю адукацыйных мерапрыемстваў, неабходных для разьвіцьця ініцыятывы і паляпшэньня яе дзейнасьці);
– Рэалізацыя міні-праекту да 4000 даляраў ЗША;
– Стажыроўкі ў Чэхіі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ініцыятывы з усіх грамадзкіх сфэраў і ўсіх рэгіёнаў Беларусі.
Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна да 1 лістапада 2017 г. запоўніць анкету.
З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз эл. адрас: info@civicbelarus.eu.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Праграма падтрымкi мясцовых iнiцыятываў Праграма падтрымкi мясцовых iнiцыятываў Праграма падтрымкi мясцовых iнiцыятываў Праграма падтрымкi мясцовых iнiцыятываў Праграма падтрымкi мясцовых iнiцыятываў Праграма падтрымкi мясцовых iнiцыятываў Праграма падтрымкi мясцовых iнiцыятываў