ЗБС запрашае на Challenge Party!

Challenge Party! – гэта спосаб пракачаць скілы, якім цябе не навучаць у беларускім універы. Паслухаць пра карыснае і адразу прымяніць на практыцы – дзе такое яшчэ магчыма? Да таго ж камунікацыя з іншымі аднадумцамі, новае кам’юніці і знаёмства з іншай сферай жыцця.

Калі: 03.12.2017

А якой: 10.00-19.30

Дзе: KOMNATA 3/0/2 (вул. Леніна 50)

Цягам усяго дня 3 снежня (нядзеля) цябе чакаюць тры адукацыйных блока:

– тэорыя і практыка па SMM

– публічныя выступы

– лікбез па апытанках з “выхадам у поле”: удзельнікам і удзельніцам будзе прапанована зрабіць апытанку на акрэсленую тэму на вуліцы.

Challenge Party! будуецца на аснове канцэпцыі “роўны навучае роўнага”, то бок такія ж маладыя людзі, як і самі ўдзельнікі і ўдзельніцы, якія маюць досвед ў гэтых сферах, будуць дзяліцца сваімі ведамі і памылкамі.

Каму карысна: актыўным студэнтам і студэнткам усіх узростаў і поглядаў, якія жадаюць пракачаць свае софт-скіллз і развіць асабістыя здольнасці.

Для ўдзелу трэба запоўніць анкету да 1.12.

На працягу дня будуць арганізаваны кава-паўзы і абед.

Удзел па free donation на падтрымку дзейнасці :)

0
Каментары
Няма каментарыяў.
ЗБС запрашае на Challenge Party! ЗБС запрашае на Challenge Party! ЗБС запрашае на Challenge Party! ЗБС запрашае на Challenge Party! ЗБС запрашае на Challenge Party! ЗБС запрашае на Challenge Party! ЗБС запрашае на Challenge Party!
ЗБС запрашае на Challenge Party! ЗБС запрашае на Challenge Party! ЗБС запрашае на Challenge Party! ЗБС запрашае на Challenge Party! ЗБС запрашае на Challenge Party! ЗБС запрашае на Challenge Party! ЗБС запрашае на Challenge Party!