Radar: першая мабільная прылада для НДА

Навіны з сусвету актывізму: Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запускае мабільную прыладу, з дапамогай якой можна сачыць за дзейнасцю грамадскіх арганізацый і ініцыятыў. 34mag.net пагутарыў з генеральнай сакратаркай моладзевай рады Воляй Аполька і даведаўся, з чаго складаецца прылада, як яна будзе працаваць і навошта ўсё ж такі моладзі праект Radar.



Што такое Radar?

«РАДА» існуе для таго, каб аб’ядноўваць моладзевыя арганізацыі і ініцыятывы, і адной з задумак апошняга часу стала распрацоўка бясплатнай мабільнай прылады для моладзі па пошуку грамадскіх арганізацый і ініцыятыў па ўсёй Беларусі.

Па-першае, у прыладзе будзе інтэрактыўная карта, з яе дапамогай ты можаш бачыць, дзе фізічна знаходзіцца пэўная арганізацыя. Так ты з лёгкасцю зможаш да яе дабрацца.

Па-другое, там будзе карта ўсіх мерапрыемстваў ад арганізацый, то-бок таксама ты зможаш убачыць, якія бліжэйшыя мерапрыемствы ў арганізацый ёсць.

У дадатку будуць прадстаўлены недзяржаўныя моладзевыя арганізацыі і ініцыятывы. Пры гэтым там будуць не толькі сталічныя ініцыятывы, але і НДА з усёй Беларусі.

Навошта?

У апошні час бачна, што ўсё менш і менш моладзі прыходзіць на мерапрыемствы менавіта грамадскіх арганізацый і ініцыятыў. Усё больш арганізацый скардзіцца на тое, што не могуць прыцягнуць моладзь: яны не ведаюць, як іх зацікавіць, як расказаць пра сябе.

Яшчэ для моладзі няма ніякіх мабільных прылад па актуальных звестках і па арганізацыях, у якіх магчыма неяк рэалізавацца. Таму «РАДА» сама вырашыла стварыць моладзевую прыладу.

Пасля ўзнікнення гэтай ідэі «РАДА» запусціла ў інтэрнэце сацыяльнае апытанне сярод маладых людзей, каб даведацца, ці трэба ім гэта ўвогуле. У апытанні прынялі ўдзел крыху больш за сто чалавек, але практычна ўсе сказалі: «Так, нам бы хацелася мець такую прыладу». Зразумела, гэта не мільённая выбарка, але гэта дало пацвярджэнне таго, што гэтая прылада ўсё-ткі патрэбная.

3_radar

Як працуе прылада?

Ты бачыш карту з рознымі арганізацыямі, а пад ёй ёсць спіс усіх гэтых арганізацый. У дадатку ёсць тры кнопкі – «Мерапрыемствы», «Арганізацыі» і твой асабісты прафайл.

Калі ты выбіраеш «Мерапрыемствы», то прылада выглядае проста як стужка ўсіх даступных мерапрыемстваў. Калі пры першым уваходзе ў прыладу ты не выбіраеш, якія мерапрыемствы і ініцыятывы табе цікавыя, то будзе паказана стужка ўсіх арганізацый па ўсёй Беларусі. Але іх можна адфільтраваць – выбраць тып і характар мерапрыемстваў, пэўную геаграфічную лакацыю. Таксама там будуць паказаныя мерапрыемствы, якія праходзяць побач з табой.

Зараз можна паглядзець толькі на прататып – рэальная прылада будзе адрознівацца. Спачатку Radar з’явіцца на Android, потым – на iOS.

Каманда

Radar – гэта ідэя арганізацыі «РАДА». Пасля стварэння ўсёй канцэпцыі прылады быў сабраны аргкамітэт, у які ўваходзілі прадстаўнікі і прадстаўніцы моладзевых арганізацый і ініцыятыў – каля дваццаці чалавек. Яны збіраліся некалькі разоў, выказвалі свае меркаванні і ў выніку прыдумалі агульную ідэю, канцэпцыю і функцыянал user-friendly. На ўсё сышло крыху больш за год.

Над тэхнічнай часткай працавалі два чалавекі.

Ігар Юхневіч
Дызайнер

Зрабіў лагатып для прылады. Час ад часу дапамагае розным сацыяльным ініцыятывам ствараць візуал: напрыклад, ён працаваў з Vulica Brasil і MAKEOUT.

Косця Рэйда
Праграміст

Кадзіруе ўсю прыладу, займаецца вывадам яе на рынак. Косця – выхадзец з сацыяльнай моладзевай тусоўкі: раней ён быў актывістам у «Фіяльце».

Прэзентацыя праекта «Radar» адбудзецца 25 чэрвеня ў 19:00 па адрасе вул. Кастрычніцкая, 19. Падзея ў Facebook

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Radar: першая мабільная прылада для НДА Radar: першая мабільная прылада для НДА Radar: першая мабільная прылада для НДА Radar: першая мабільная прылада для НДА Radar: першая мабільная прылада для НДА Radar: першая мабільная прылада для НДА Radar: першая мабільная прылада для НДА
Radar: першая мабільная прылада для НДА Radar: першая мабільная прылада для НДА Radar: першая мабільная прылада для НДА Radar: першая мабільная прылада для НДА Radar: першая мабільная прылада для НДА Radar: першая мабільная прылада для НДА Radar: першая мабільная прылада для НДА