Віншуем з Міжнародным днём моладзі!

Напярэдадні Міжнароднага дня моладзі, які адзначаецца 12 жніўня, Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” віншуе моладзь, моладзевыя арганізацыі, ініцыятывы і моладзевых працаўні_ц Беларусі!

IYDFBCoverBP

Тэмай дня ў гэтым годзе з’яўляецца бяспечная прастора для моладзі як фізічна, так і псіхалагічна. Фізічна бяспечная прастора стварае магчымасць для моладзі не баяцца за сваё жыццё і магчымасць удзелу для ўсіх без выключэнняў. Што тычыцца псіхалагічна бяспечнай прасторы, то яна ўключае ў сябе прыманне і талерантнасць да іншых людзей і іх меркаванняў, адсутнасць агрэсіі і прыніжэння асобы, магчымасць для ўдзелу, рэалізацыі і развіцця асобы.

Сёння “РАДА” з заклапочанасцю адзначае недахоп бяспечнай прасторы ў Беларусі, што праяўляецца праз адсутнасць механізмаў дэмакратычнага ўдзелу моладзі ва ўсіх сферах жыцця краіны, прыняцця рашэнняў, якія тычацца моладзі; абмежаванні свабоды асацыяцый моладзі, свабоды слова; абавязковае размеркаванне выпускні_ц і псіхалагічны ціск для прымусовага галасавання на выбарах з боку навучальных і вайсковых устаноў і іншыя парушэнні правоў моладзі. Усё гэта ідзе насуперак мэтам устойлівага развіцця.

“РАДА” заклікае да стварэння спрыяльных умоў жыцця моладзі праз яе далучэнне і ўдзел у палітычных і грамадскіх працэсах Беларусі.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Віншуем з Міжнародным днём моладзі! Віншуем з Міжнародным днём моладзі! Віншуем з Міжнародным днём моладзі! Віншуем з Міжнародным днём моладзі! Віншуем з Міжнародным днём моладзі! Віншуем з Міжнародным днём моладзі! Віншуем з Міжнародным днём моладзі!
Віншуем з Міжнародным днём моладзі! Віншуем з Міжнародным днём моладзі! Віншуем з Міжнародным днём моладзі! Віншуем з Міжнародным днём моладзі! Віншуем з Міжнародным днём моладзі! Віншуем з Міжнародным днём моладзі! Віншуем з Міжнародным днём моладзі!