Адукацыйная сесія па развіцці моладзевай грамадзянскай супольнасці пройдзе ў Будапешце

Нацыянальныя моладзевыя саветы Македоніі, Сербіі, Румыніі, Польшчы, Украіны і Венгрыі пры падтрымцы Еўрапейскага моладзевага форума і ў супрацоўніцтве з Саветам Еўропы заапрашаюць на адукацыйную сесію “Removing barriers for youth civil society to organise itself and participate”, якая пройдзе з 15 па 20 кастрычніка 2018 года ў Еўрапейскім моладзевым цэнтры (Будапешт).

Падчас сустрэч будуць разгледжаны перашкоды, якія замінаюць моладзевай грамадзянскай супольнасці самаарганізавацца і ўдзельнічаць у працэсах прыняцця рашэнняў. Акрамя таго, падчас навучальнага пасяджэння будзе вывучаны патэнцыял нацыянальных моладзевых саветаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці ў плане ініцыявання і ўдзелу ў распрацоўцы моладзевай палітыкі.

Каб стаць удзельнікам або ўдзельніцай, вы мусіце:

  • быць ва ўзросце ад 16 да 29 гадоў (удзельні_цы ва ўзросце ад 16 да 17 гадоў павінны атрымаць згоду ад сваіх бацькоў / апекуноў);
  • Быць прадстаўні_цай Нацыянальнага моладзевага савета або яго сяброўскіх арганізацый; сябр_оўкай арганізацый грамадзянскай супольнасці (напрыклад, нацыянальных або міжнародных няўрадавых моладзевых арганізацый), якія маюць вопыт і кампетэнцыі для ўдзелу ў абмеркаванні тэмы сесіі;
  • Быць грамадзян_кай дзяржавы-сябра Савета Еўропы або Беларусі, Вацікана і Казахстана;
  • Мець вопыт распрацоўкі моладзевай палітыкі і ўдзелу моладзі;
  • Мець магчымасць прысутнічаць на працягу ўсёй вучэбнай сесіі.

Выдаткі на праезд, пражыванне і харчаванне пакрываюцца арганізатарамі.

Калі ласка, запоўніце форму заяўкі і адпраўце яе па адрасе nycstudysession@gmail.com або запоўніце онлайн-заяўку.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут.

Апошні тэрмін падачы заявак: 12 верасня 2018, 23: 59 (CET).

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Адукацыйная сесія па развіцці моладзевай грамадзянскай супольнасці пройдзе ў Будапешце Адукацыйная сесія па развіцці моладзевай грамадзянскай супольнасці пройдзе ў Будапешце Адукацыйная сесія па развіцці моладзевай грамадзянскай супольнасці пройдзе ў Будапешце Адукацыйная сесія па развіцці моладзевай грамадзянскай супольнасці пройдзе ў Будапешце Адукацыйная сесія па развіцці моладзевай грамадзянскай супольнасці пройдзе ў Будапешце Адукацыйная сесія па развіцці моладзевай грамадзянскай супольнасці пройдзе ў Будапешце Адукацыйная сесія па развіцці моладзевай грамадзянскай супольнасці пройдзе ў Будапешце