«INSPIRED BY» запрашае да партнёрства

«INSPIRED BY» запрашае да партнёрства па арганізацыі рэгіянальных  мерапрыемстваў для актывістаў і актывістак з розных абласцей Беларусі.

photo_2018-09-19_12-28-47

«INSPIRED BY» (да 2017 года больш вядомы як MediaBarCamp) працягвае расці і прыходзіць у рэгіёны Беларусі. З моманту запуску ў 2008 годзе на мерапрыемства ў Літву штогод прыязджалі больш за сотню актывістаў і актывістак з розных сфер. «INSPIRED BY» гуртуе людзей і арганізацыі, якія падзяляюць дэмакратычныя каштоўнасці і прынцыпы, а таксама хочуць узмацніць свой унёсак у развіццё краіны. Пачынаючы з гэтага года акрамя асноўнай падзеі будзе праходзіць серыя рэгіянальных мерапрыемстваў у Беларусі. Удзельнікі і ўдзельніцы «INSPIRED BY» змогуць у вольным фармаце пазнаёміцца, падзяліцца асабістым вопытам, абмеркаваць мясцовыя праблемы і, можа, нават пачаць сумесныя праекты.

У гэтым годзе мясцовая каманда выпускнікоў і выпускніц «INSPIRED BY» аб’ядналася з беларускай арганізацыяй «Нэкст Стоп — Нью Лайф», і цяпер яны разам шукаюць актывістаў/ актывістак і арганізацыі, якія стануць часткай «INSPIRED BY Регион».

У якасці рэгіянальнага партнёра ваша арганізацыя:

  • стане лідарам па правядзенні мерапрыемстваў у сваёй вобласці для мясцовых актывістаў/актывістак з розных сфер;
  • будзе мець прыярытэтную магчымасць удзелу ў правядзенні «INSPIRED BY» у Літве, трэнінгах з міжнароднымі экспертамі і іншых актыўнасцях;
  • зможа набыць вопыт працы ў міжнародным асяроддзі.

Каб далучыцца да беларускай каманды «INSPIRED BY Регион», звяжыцеся па тэлефоне +375259527060 або запоўніце анкету https://goo.gl/TFEt1b. Тэрмін прыёму заявак ад арганізацый да 24:00 20 верасня.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
«INSPIRED BY» запрашае да партнёрства «INSPIRED BY» запрашае да партнёрства «INSPIRED BY» запрашае да партнёрства «INSPIRED BY» запрашае да партнёрства «INSPIRED BY» запрашае да партнёрства «INSPIRED BY» запрашае да партнёрства «INSPIRED BY» запрашае да партнёрства
«INSPIRED BY» запрашае да партнёрства «INSPIRED BY» запрашае да партнёрства «INSPIRED BY» запрашае да партнёрства «INSPIRED BY» запрашае да партнёрства «INSPIRED BY» запрашае да партнёрства «INSPIRED BY» запрашае да партнёрства «INSPIRED BY» запрашае да партнёрства