RADA AWARDS 2018 – намінуйце знакавую моладзевую ініцыятыву ці праект

Мы зноў збіраемся ўзнагароджваць маладых актывістаў і актывістак на ўрачыстай прэміі RADA AWARDS!

Да 20 лістапада ў вас ёсць магчымасць намінаваць любую знакавую і файную моладзевую ініцыятыву ці праект, якія былi створаныя за амаль ужо мінулы 2018 год!Намінаваць вы можаце як сябе саміх, так і знаёмыя вам ініцыятывы і праекты.

У гэтым годзе вас чакаюць сюрпрызы! Адзін з іх – новая намінацыя “Вечны рухавік” у моладзевым сектары.

“Вечны рухавік” – гэта маладая асоба, якая рупліва працуе на карысць грамадства і з году ў год радуе нас сваімі поспехамі. Яго/яе каштоўны ўнёсак у стварэнне будучыні немагчыма не заўважыць і не ацаніць!

Галоўнае абраць, да якой з 10 намінацыйных катэгорый падпадаюць вашыя прэтэндэнты:

  • адукацыйная моладзевая ініцыятыва/праект
  • моладзевая ініцыятыва/праект у сферы мастацтва
  • экалагічная моладзевая ініцыятыва/праект
  • моладзевая ініцыятыва/праект у сферы правоў чалавека
  • гендэрная моладзевая арганізацыя/ініцыятыва
  • рэгіянальная моладзевая ініцыятыва/праект
  • моладзевая ініцыятыва/праект у сферы сацыяльнага прадпрымальніцтва
  • моладзевая ініцыятыва/праект у сферы захавання культурнай спадчыны
  • самы нашумелы моладзевы медыйны праект
  • “Вечны рухавік” у моладзевым сектары

Пасля гэтага спецыяльнае Журы, якое будзе складацца з намінантаў-пераможцаў RADA AWARDS 2017  і прадстаўнікоў і прадстаўніц БНМС “РАДА”, абярэ пераможцаў 2018 года і 21 снежня мы з РАДАсцю адсвяткуем з вамі вынікі года і ўзнагародзім лепшыя ініцыятывы і праекты!

Намінаваць самых яскравых і выдатных моладзевых актывістаў і актывістак 2018 года вы можаце па спасылцы да 20 лістапада!
https://docs.google.com/forms/d/1R4pjEnVeVH04H6iZ3XDtxyyK390QNf_2OCK70RYT58o/edit

0
Каментары
Няма каментарыяў.
RADA AWARDS 2018 – намінуйце знакавую моладзевую ініцыятыву ці праект RADA AWARDS 2018 – намінуйце знакавую моладзевую ініцыятыву ці праект RADA AWARDS 2018 – намінуйце знакавую моладзевую ініцыятыву ці праект RADA AWARDS 2018 – намінуйце знакавую моладзевую ініцыятыву ці праект RADA AWARDS 2018 – намінуйце знакавую моладзевую ініцыятыву ці праект RADA AWARDS 2018 – намінуйце знакавую моладзевую ініцыятыву ці праект RADA AWARDS 2018 – намінуйце знакавую моладзевую ініцыятыву ці праект