Правы моладзі – гэта правы чалавека!

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” віншуе беларускую моладзь і грамадства з 70-ай гадавінай прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека!

Тэкст Дэкларацыі стаў адказам чалавецтва на жудасныя пакуты людзей пад час Другой сусветнай вайны і спробай прадухіліць магчымасць іх паўтарэння ў будучыні. 

Мы, “РАДА”, упэўненыя, што неабходна ведаць свае правы. Для моладзі Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека з’яўляецца гуманістычным накірункам і каштоўнасным арыентырам, якія вядуць да справядлівасці для ўсіх людзей на Зямлі. Толькі праз гарантаванае выкананне правоў чалавека мы можам ісці да правоў моладзі.

У Беларусі, як і ў іншых краінах свету, правы чалавека пакуль яшчэ не цалкам выконваюцца, таму ў навінах мы час ад часу сутыкаемся з чарговымі выпадкамі іх парушэння.
Мы прапануем паглядзець кароткае відэа Праваабарончага цэнтра “Вясна”, каб даведацца пра стан правоў чалавека ў Беларусі і зразумець важнасць Універсальнай дэкларацыі правоў чалавека.

Каб даведацца больш пра сітуацыі з парушэннем правоў чалавека ў свеце ці разглядзець тэму правоў чалавека з розных кропак гледжання, мы прапануем наведаць штогадовы фестываль дакументальных фільмаў Watch Docs Belarus (13-16 снежня, Мінск).

Кожны з нас можа даць асабістае абяцанне абараняць правы чалавека і спрыяць іх рэалізацыі, дзякуючы ініцыятыве ААН “Паўстань дзеля правоў чалавека”.

0
Каментары
Няма каментарыяў.
Правы моладзі – гэта правы чалавека! Правы моладзі – гэта правы чалавека! Правы моладзі – гэта правы чалавека! Правы моладзі – гэта правы чалавека! Правы моладзі – гэта правы чалавека! Правы моладзі – гэта правы чалавека! Правы моладзі – гэта правы чалавека!
Правы моладзі – гэта правы чалавека! Правы моладзі – гэта правы чалавека! Правы моладзі – гэта правы чалавека! Правы моладзі – гэта правы чалавека! Правы моладзі – гэта правы чалавека! Правы моладзі – гэта правы чалавека! Правы моладзі – гэта правы чалавека!