Школа Адміністравання публічных мерапрыемстваў ад Human Constanta

Школа Адміністравання публічных мерапрыемстваў ад Human Constanta

Каманда праваабарончай арганізацыі Human Constanta хоча падзяліцца з вамі сваімі ведамі і вопытам па адміністраванні асветніцкіх і адукацыйных праграм!Усяго за 3 аднадзённыя семінары вам распавядуць аб нефармальнай адукацыі і тэхнічнай падрыхтоўцы публічных івентаў.Для каго?

  • калі цябе цікавіць нефармальная адукацыя і падыход, заснаваны на правах чалавека;ты ўжо дапамагаеш з арганізацыяй і правядзеннем мерапрыемстваў для некамерцыйных арганізацый альбо плануеш гэта рабіць;табе важна зразумець, як адбываецца магічны працэс падрыхтоўкі мерапрыемстваў.
  • Калі гэта пра цябе — значыцца табе сюды!Прымі ўдзел у ўнікальнай Школе Адміністравання ад Human Constanta, у рамках якой ты зможаш даведацца пра:
  • нефармальную адукацыю: стандарты і прынцыпы;асаблівасці адукацыі ў сферы правоў чалавека;арганізатарскія і менеджарскія веды і навыкі для правядзення публічных (і не толькі) мерапрыемстваў;паспяховыя практыкі і факапы;пры чым тут інклюзіўнасць, экалагічнасць, персанальныя дадзеныя і падыход, заснаваны на правах чалавека.
  • Школа будзе складацца з трох сесій па нядзелях (28 красавіка, 5 і 12 траўня, з 11:00 да 17:00), падчас якіх разам з трэнерамі і трэнеркамі вы атрымаеце патрэбную інфармацыю ў інтэрактыўнай форме ды з ухілам на практычныя аспекты. А яшчэ будзе хатняе заданне і магчымасць патрэніравацца.Арганізатары пакрываюць транспартныя выдаткі ўдзельнікаў і ўдзельніц з іншых гарадоў.Як падавацца?Запаўняй анкету да 22 красавіка ўключна, 23-га паведамяць пра вынікі адбору.Бонус: пры паспяховым праходжанні курсу вы атрымаеце сертыфікат і прамяні дабрыні.