Варкшоп “Як ацаніць патрэбы мэтавых груп анлайн?”

Варкшоп “Як ацаніць патрэбы мэтавых груп анлайн?”

Грамадскія арганізацыі ствараюць свае прадукты і паслугі для людзей. Але ці заўсёды гэта сапраўды трэба людзям? Ці дапамагае гэта вырашаць праблемы мэтавай групы?

І што важна: як зрабіць так, каб мэтавыя групы змаглі самі назваць праблемы і расказаць пра іх, уплываючы на змест праектаў і праграм?Варкшоп дапаможа распрацаваць праграмы і праекты: ці адказваюць яны патрэбам мэтавых груп, якія праблемы змогуць вырашыць і адкуль гэтыя праблемы ўзятыя.Мэта варкшопа – развіццё кампетэнцый, неабходных для ацэнкі патрэбаў мэтавых груп з выкарыстаннем анлайн-прылад.У выніку варкшопа вы даведаецеся:

  • Чаму ацэньваць патрэбы – гэта выгадна ўсімЯк спытацца так, каб у пытанні не было адказуЯкія анлайн-прылады для ацэнкі патрэбаў можна выкарыстоўваць і што менавіта падыдзе мэтавай групеЯк уцягнуць мэтавыя групы ў падрыхтоўку ацэнкі патрэбаўШто рабіць, калі нам сказалі не тое, што мы чакалі пачуць

Варкшоп пройдзе 15 красавіка з 17:00 да 19:00 анлайн у праграме Zoom, колькасць ўдзельнікаў і ўдзельніц абмежавана 25 людзьмі. Падчас працы вы зможаце разлічваць на пастаянную зваротную сувязь. Частка варкшопа пройдзе ў малых групах.Рэгістрацыя абавязковая і адкрыта да 23:59 13 красавіка па гэтай спасылцы.Арганізатары варкшопа: Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» пры падтрымцы Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый і анлайн-часопіса CityDog.by у межах ініцыятывы ALL Inclusive.