Зварот РАДА па пытаннях распрацоўкі закона “Аб валанцёрскай дзейнасці” у Беларусі

Мы, саюз дваццаці сямі дэмакратычных моладзевых арганізацый Беларусі, створаны з мэтай кансалідацыі беларускіх моладзевых арганізацый грамадзянскай супольнасці дзеля прадстаўлення, прасоўвання і абароны агульных інтарэсаў, рэалізацыі права на свабоду аб’яднанняў, іншых канстытуцыйных правоў, прадстаўленыя кіруючым органам – Саветам “РАДА”, звяртаемся да Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства Юстыцыі з наступным зваротам:

Мы, прадстаўнікі і прадстаўніцы моладзі і моладзевых арганізацый, якія актыўна займаюцца валанцёрствам як з боку арганізацыі валанцёрскай дзейнасці i развiцця валанцёрскаха руху ў межах дзейнасці сваіх арганізацый, так і асабістага валанцёрскага досведу і ўдзелу, выказваем адначасова зацікаўленасць ва ўдзеле і заклапочанасць бягучым працэсам распрацоўкі закона “Аб валанцёрскай дзейнасці” у Беларусі.

Мы падтрымліваем жаданне дзяржаўных органаў стварыць спрыяльныя ўмовы для развіцця валанцёрскага руху ў Беларусі. Мы вельмі зацікаўлены ў тым, каб валанцёрства было афіцыйна прызнаным, а валанцёрскі досвед адыгрываў большую ролю і меў большую вагу ў грамадстве, каб большая колькасць маладых людзей атрымлівала валанцёрскі досвед як у Беларусі, так і па-за яе межамі. Мы ўпэўнены, што развіццё валанцёрскага руху прынясе больш магчымасцей, карысці і плёну для асабістага развіцця цяперашняй і будучай моладзі Беларусі.

Адначасова з гэтым, мы мусім заўважыць, што стварэнне гэтага закону з мэтай паляпшэння ўмоў для валанцёрства не можа адбывацца без непасрэднага ўдзелу ўсіх зацікаўленых груп, у першую чаргу моладзевых арганізацый, чыя праца моцна залежыць ад удзелу валанцёраў і валанцёрак, дзе каштоўнасці валанцёрства займаюць цэнтральнае месца.

Разам з гэтым адзначаем, што дзякуючы нашай сталай працы і нашым кантактам па-за межамі краіны у нас ёсць магчымасць далучыць да распрацоўкі закону міжнародных экспертаў і экспертак, якія ўжо дапамагалі ў распрацоўцы падобных законаў у іншых краінах.

Але на дадзены момант мы бачым, што распрацоўка закона ідзе без магчымасці паўнавартаснага выкарыстання і ўключэння зацікаўленых у развіцці валанцёрства груп грамадства ў працэсс. Мы бачым, што Міністэстрвам Юстыцыі створаны наступныя магчымасці для выказвання прапаноў: ліставанне на пошту, каментаванне адмысловай тэмы на форуме i ў акаўнтах Мiнiстэрства Юстыцыi ў сацыяльных сетках. Пры гэтым варта заўважыць, што накіраваныя такім чынам прапановы не падлягаюць разгляду ў парадку, вызначаным Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 г. № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў”. І мы ўпэўнены, што гэты механізм не стварае паўнавартасных умоў для удзелу прадстаўнікоў і прадстаўніц зацікаўленых груп і не прадстаўляе магчымасцей для дыялогу, абмеркавання і разгляду меркаванняў і падыходаў да тэмы валанцёрства. Пра гэта ж сведчыць і адсутнасць прапісанага механізму працы з прапановамі з боку Міністэрства Юстыцыі.

Яшчэ адным важным момантам з’яўляецца развіццё і дзейнасць валанцёрскіх груп у апошнія месяцы ў сувязі з пандэміяй COVID-19. Досвед арганізацыі і працы гэтых валанцёрскіх груп, таксама як і іх узаемадзеянне з дзяржаўнымі структурамі, бізнэсам і грамадскім сектарам, патрабуе вывучэння і не можа быць зроблены ў хуткім часе без шкоды для якасці. На наш погляд, калі не зрабiць аналіз гэтай сiтуацыi падчас распрацоўкі закону, то закон моцна згубіць свае актуальнасць і якасць, што прывядзе да неабходнасці яго змен.

Такім чынам мы адзначаем, што працэс падрыхтоўкі закону не выкарыстоўвае поўны патэнцыял удзелу грамадскіх арганізацый, валанцёраў і валанцёрак, а таксама не ўлічвае бягучыя і актуальныя працэсы ў грамадскім жыцці, якія маюць вялікі ўплыў на валанцёрскую дзейнасць і заклікаем Генеральную Пракуратуру і Міністэрства Юстыцыі Беларусі, а таксама ўсіх адказных за распрацоўку закона “Аб валанцёрскай дзейнасці”:

  1. Адкласці распрацоўку закона, як мінімум на 1 год, улiчваючы валанцёрскую актыўнасць, якая разгортваецца ў бягучы час, з мэтай арганізацыі рэальнага ўдзелу грамадскасці ў гэтым працэсе;
  2. Да канца 2020 года правесці ацэнку асяроддзя для развіцця валанцёрскага руху ў Беларусі па метадалогіі ААН з прыцягненнем спецыялізаваных даследчых арганізацый;
  3. Даць ацэнку мэтазгоднасці прыняцця закона або прыняць рашэнне аб неабходнасці рэгулявання асобных пытанняў датычных добраахвотніцкай дзейнасці ў іншых нарматыўных актах без прыняцця закона;
  4. У бліжэйшы час афіцыйна апублікаваць (зрабіць даступнай для грамадскасці) створаную Генпракуратурай кароткую канцэпцыю, на падставе якой ажыццяўляецца распрацоўка закона;
  5. У выпадку, калі пасля правядзення неабходных даследаванняў будзе прынята рашэнне працягнуць распрацоўку закона, просім стварыць працоўную групу з удзелам экспертаў і экспертак, прадстаўнікоў і прадстаўніц арганізацый, якія маюць змястоўную пазіцыю па пытаннях добраахвотніцкай дзейнасці, улічыць удзел моладзевых арганізацый у распрацоўцы Дзяржаўнай моладзевай палітыкі 2030; 
  6. Уключыць у працэс распрацоўкі закона прадстаўнікоў і прадстаўніц валанцёрскага руху, арганізацый грамадскага сектара, асабліва моладзевых, шляхам стварэння адкрытай працоўнай группы на базе Міністэрства Юстыцыі і распаўсюдзіць праз СМІ запрашэнне аб далучэнні;
  7. Уключыць прадстаўнікоў і прадстаўніц РАДА ў працоўную групу.

11.05.2020                              Зміцер Герыловiч, Старшыня БНМС “РАДА”

ЗВАРОТ

Зварот РАДА па пытаннях распрацоўкі закона “Аб валанцёрскай дзейнасці” у Беларусі Зварот РАДА па пытаннях распрацоўкі закона “Аб валанцёрскай дзейнасці” у Беларусі Зварот РАДА па пытаннях распрацоўкі закона “Аб валанцёрскай дзейнасці” у Беларусі Зварот РАДА па пытаннях распрацоўкі закона “Аб валанцёрскай дзейнасці” у Беларусі Зварот РАДА па пытаннях распрацоўкі закона “Аб валанцёрскай дзейнасці” у Беларусі Зварот РАДА па пытаннях распрацоўкі закона “Аб валанцёрскай дзейнасці” у Беларусі Зварот РАДА па пытаннях распрацоўкі закона “Аб валанцёрскай дзейнасці” у Беларусі
Зварот РАДА па пытаннях распрацоўкі закона “Аб валанцёрскай дзейнасці” у Беларусі Зварот РАДА па пытаннях распрацоўкі закона “Аб валанцёрскай дзейнасці” у Беларусі Зварот РАДА па пытаннях распрацоўкі закона “Аб валанцёрскай дзейнасці” у Беларусі Зварот РАДА па пытаннях распрацоўкі закона “Аб валанцёрскай дзейнасці” у Беларусі Зварот РАДА па пытаннях распрацоўкі закона “Аб валанцёрскай дзейнасці” у Беларусі Зварот РАДА па пытаннях распрацоўкі закона “Аб валанцёрскай дзейнасці” у Беларусі Зварот РАДА па пытаннях распрацоўкі закона “Аб валанцёрскай дзейнасці” у Беларусі Зварот РАДА па пытаннях распрацоўкі закона “Аб валанцёрскай дзейнасці” у Беларусі Зварот РАДА па пытаннях распрацоўкі закона “Аб валанцёрскай дзейнасці” у Беларусі Зварот РАДА па пытаннях распрацоўкі закона “Аб валанцёрскай дзейнасці” у Беларусі Зварот РАДА па пытаннях распрацоўкі закона “Аб валанцёрскай дзейнасці” у Беларусі Зварот РАДА па пытаннях распрацоўкі закона “Аб валанцёрскай дзейнасці” у Беларусі Зварот РАДА па пытаннях распрацоўкі закона “Аб валанцёрскай дзейнасці” у Беларусі Зварот РАДА па пытаннях распрацоўкі закона “Аб валанцёрскай дзейнасці” у Беларусі Зварот РАДА па пытаннях распрацоўкі закона “Аб валанцёрскай дзейнасці” у Беларусі Зварот РАДА па пытаннях распрацоўкі закона “Аб валанцёрскай дзейнасці” у Беларусі Зварот РАДА па пытаннях распрацоўкі закона “Аб валанцёрскай дзейнасці” у Беларусі Зварот РАДА па пытаннях распрацоўкі закона “Аб валанцёрскай дзейнасці” у Беларусі Зварот РАДА па пытаннях распрацоўкі закона “Аб валанцёрскай дзейнасці” у Беларусі Зварот РАДА па пытаннях распрацоўкі закона “Аб валанцёрскай дзейнасці” у Беларусі Зварот РАДА па пытаннях распрацоўкі закона “Аб валанцёрскай дзейнасці” у Беларусі