Студэнт у Карлавым універсітэце адкрыў страляніну ў Празе

Студэнт у Карлавым універсітэце адкрыў страляніну ў Празе

Мы, саюз трыццаці дзевяці дэмакратычных моладзевых арганізацый і ініцыятыў Беларусі, створаны з мэтай кансалідацыі беларускіх моладзевых арганізацый і ініцыятыў грамадзянскай супольнасці дзеля прадстаўлення, прасоўвання і абароны агульных інтарэсаў, рэалізацыі права на свабоду мірных сходаў і іншых канстытуцыйных правоў, прадстаўленыя кіруючым органам – Саветам “РАДА”, выступаем з наступнай заявай.

РАДА выказвае найглыбейшыя спачуванні чэшскаму народу, асабліва сем’ям і сябрам_кам пацярпелых у выніку трагічнага інцыдэнту ў Карлавым універсітэце ў Празе.

Мы таксама выказваем шчырую падтрымку Чэшскай радзе моладзі і дзяцей. Чэшская рада моладзі і дзяцей гуляе вырашальную ролю ў абароне правоў і дабрабыту маладых людзей, і мы прызнаем, які ўплыў такая трагічная падзея можа аказаць на моладзевую супольнасць. Мы выказваем нашу салідарнасць з Чэшскай радай, якія пераадольваюць наступствы гэтай трагедыі.

Мы глыбока засмучаныя гібеллю людзей і раненнямі ў выніку бессэнсоўнага акту гвалту і салідарныя з нашымі калегамі_жанкамі ў Чэшскай Рэспубліцы ў гэты цяжкі час. Адукацыйныя ўстановы павінны быць бяспечнымі сховішчамі для навучання і асобаснага росту, і падобныя напады наносяць удар у самае сэрца нашых каштоўнасцяў. Нашы думкі са студэнтамі_камі, выкладчыкамі_цамі і супрацоўнікамі_цамі Карлавага ўніверсітэта, а таксама з больш шырокай акадэмічнай супольнасцю.

РАДА заклікае да адзінства і салідарнасці міжнароднай супольнасці перад трагедыяй у Празе. Мы верым у сілу калектыўнай падтрымкі для пераадолення праблем і прасоўвання культуры міру і дыялогу. У часы крызісу сіла нашай глабальнай моладзевай сеткі становіцца яшчэ больш відавочнай. Разам мы можам стварыць больш бяспечнае і надзейнае асяроддзе для маладых людзей і ўсяго грамадства.