У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў БНМС “РАДА”

Сход прадстаўнікоў Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА” прайшоў у Мінску. У сталіцу на некалькі дзён з’ехаліся прадстаўнікі моладзевых арганізацый, сябраў БНМС “РАДА”, з розных гарадоў Беларусі.

У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў БНМС “РАДА”
Генсек Зміцер Дабравольскі і экс-сябра КРК Таша Міхайлоўская

Разам прадстаўнікі моладзевых арганізацый Беларусі абмяркоўвалі стратэгію развіцця нацыянальнага моладзевага савета, магчымасці супрацоўніцтва ў межах праектаў і ініцыятыў “РАДА” і яе сяброўскіх арганізацый, дзяліліся вопытам рэалізацыі праектаў у сферы моладзевай палітыкі. Таксама ў межах схода адбыўся кірмаш арганізацый, падчас якога сябры “РАДА” прэзентавалі свае новыя праекты, распавялі пра свае дасягненні і планы на найбліжэйшую будучыню.

У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў БНМС “РАДА”
Сябра Савета Уладзімір Махнач

Сход пачаўся з уручэння моладзеваму аб’яднанню “Грамадзянскі форум”, заяўка на ўступленне якога напярэдадні была пазітыўна разгледжаная Саветам, ганаровага сертыфіката сябра БНМС “РАДА”. Далучэнне гэтай арганізацыі – важная падзея для БНМС “РАДА”. “Грамадзянскі форум” – незалежная рэспубліканская грамадская моладзевая арганізацыя, якая больш за 20 гадоў займаецца рэлізацыяй адукацыйных, культурных, сацыяльных, валанцёрскіх, спартыўных праектаў для моладзі, плённа працуе ў сферы прасоўвання правоў маладых людзей і абароны правоў студэнтаў. Таксама “Грамадзянскі форум” з’яўляецца паўнапраўным членам прэстыжных еўрапейскіх арганізацый, адным з найбольш актыўных правайдэраў праграмы ERASMUS+ у Беларусі.  БНМС “РАДА” вітае свайго новага сябра і спадзяецца на эфектыўнае супрацоўніцтва.

У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў БНМС “РАДА”
Прадстаўнікі “Грамадзянскага форуму”

Кульмінацыяй сходу сталі выбары ў Савет БНМС “РАДА”. Большасцю галасоў былі абраныя сябры Савета – Таццяна Бачкарова з Асацыяцыі дзяцей і моладзі (Гомель) і Уладзімір Махнач (Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў), а таксама Кантрольна-рэвізійнай камісіі, да якой далучыўся Аляксандр Шкуцько (Маладыя сацыял-дэмакраты “Маладая Грамада”). Старшынёй БНМС “РАДА” ў другі раз быў абраны Алесь Крот.

У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў БНМС “РАДА”
Удзельнікі сходу

Старшыня падзяліўся сваімі думкамі наконт будучыні аб’яднання і сваімі планамі, якія ён плануе рэалізаваць на сваёй пачэснай і адказнай пасадзе:

“У першую чаргу я хачу падзякаваць усім сяброўскім арганізацыям, якія прыехалі на справаздачна-выбарчы Сход прадстаўнікоў, бо гэта сапраўды важная падзея для “РАДА”. Акрамя гэтага я хацеў бы яшчэ выказаць падзяку за давер, які выказалі нашыя сяброўскія арганізацыі, абраўшы мяне на другі тэрмін старшынёй Беларускага нацыянальнага моладзевага савета “РАДА”.

У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў БНМС “РАДА”
Старшыня БНМС “РАДА” Алесь Крот

У найбліжэйшай будучыні мы плануем не толькі развіваць поспехі, якіх дасягнула арганізацыя за апошнія два гады, але і даць новы штуршок для развіцця моладзевай палітыкі ў цэлым. Па-першае, мы будзем актыўна працаваць над тым, каб беларуская моладзь не адчувала сябе выключанай з грамадска-палітычных працэсаў у Беларусі. Гэта тычыцца ўсіх катэгорый моладзі, бо сёння мы назіраем сітуацыю, калі на дзяржаўным узроўні транслююцца інтарэсы толькі адной арганізацыі – БРСМ, але ўся беларуская моладзь хоча развіцця, а не застою. Па-другое, у нашых планах узмацненне арганізацыі на нацыянальным узроўне: “РАДА” павінна быць той арганізацыяй, да якой хочацца далучыцца. Пры гэтым мы павінны рэагаваць на тыя выклікі, якія ёсць у нашай краіне. Таму адна з найгалоўнейшых нашых мэтаў – развіваць рэгіёны.

У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў БНМС “РАДА”
Удзельнікі сходу
  • Мы накіраваныя на тое, каб быць сучаснымі, а не застраўшымі недзе пасярод 90-ых, знаходзіць новыя цікавыя формы супрацы паміж моладзевымі арганізацыямі.

І, канечне, “РАДА” працягне  быць арганізацыяй, якая на першае месца выносіць павагу да правоў чалавека і дэмакратыі, прэзентацыю беларускай моладзі на міжнародным узроўні, бо, на мой погляд, вельмі важна, каб беларуская моладзь адчувала, што мы жывём у адзінай Эўропе, а Беларусь – неад’емная частка еўрапейскай культурнай прасторы і гістарычнага кантэксту. Мы будзем і далей намагацца зрабіць ўсё, каб беларускія маладыя людзі не былі выключанымі з агульнаеўрапейскіх працэсаў. З іншага боку, як я адчуваю, мы павінны застацца ў нейкім сэнсе “рамантыкамі”, якія з упэўненнасцю глядзяць наперад і вераць у тое, што могуць зрабіць будучыню лепшай”.

У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў БНМС “РАДА” У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў БНМС “РАДА” У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў БНМС “РАДА” У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў БНМС “РАДА” У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў БНМС “РАДА” У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў БНМС “РАДА”
У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў БНМС “РАДА” У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў БНМС “РАДА” У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў БНМС “РАДА” У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў БНМС “РАДА” У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў БНМС “РАДА” У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў БНМС “РАДА” У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў БНМС “РАДА” У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў БНМС “РАДА” У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў БНМС “РАДА” У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў БНМС “РАДА” У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў БНМС “РАДА” У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў БНМС “РАДА” У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў БНМС “РАДА” У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў БНМС “РАДА” У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў БНМС “РАДА” У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў БНМС “РАДА” У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў БНМС “РАДА” У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў БНМС “РАДА” У Мінску прайшоў Сход прадстаўнікоў БНМС “РАДА”