Распачалася рэгістрацыя на РАДА ФОРУМ 2016
Рэспубліканскае моладзевае грамадскае аб’яднанне «Нэкст Стоп – Нью Лайф» і Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» (Вільнюс, Літва) запрашаюць прадстаўнікоў моладзевага сектара Беларусі і іншыя зацікаўленыя бакі да ўдзелу ў РАДА ФОРУМ «Дыялог пра моладзь і моладзевую палітыку ў Беларусі». Мерапрыемства адбудзецца 17-18 верасня ў г.Мінск.
РАДА ФОРУМ – гэта двухдзённая канферэнцыя па пытаннях моладзі, становішчы моладзі і моладзевай палітыкі ў Беларусі. Мерапрыемства адкрыта для ўсіх зацікаўленых бакоў моладзевага сектара Беларусі з перспектывай абмену ведамі пра бягучыя патрэбы, праблемы, становішча моладзі ў Беларусі і адпаведныя неабходныя змены і захфады ў галіне моладзевай палітыкі дзеля вырашэння гэтых праблем.
Праграма РАДА ФОРУМА будзе ўключаць у сябе сэсіі, якія тычацца:
- Міжнародных перспектыў для моладзі і моладзевай палітыкі;
- Актуальных дадзеных пра становішча моладзі ў Беларусі;
- Сучаснага становішча моладзевага сектара ў Беларусі;
- Сумесных праблем і прыярытэтаў зацікаўленых бакоў моладзевага сектара;
- Сумесных спосабаў рэагавання на існуючыя праблемы.
РАДА ФОРУМ:
- створыць платформу для дыялогу, дэбатаў, абмену ведамі, узаемнага навучання, камунікацыі і супрацоўніцтва для больш за 60 прадстаўнікоў беларускага моладзевага сектара;
- дапаможа вызначыць і вывучыць міжнародныя і нацыянальныя прыклады лепшых практык у сферы ўдзелу моладзі і моладзевай палітыкі;
- паспрыяе развіццю патэнцыялу моладзевага сектара Беларусі дзеля прасоўвання ім сваіх інтарэсаў;
- надасць стымул суб’ектам моладзевага сектара для супрацоўніцтва па дасягненні сумесных мэтаў.
Для ўдзелу ў РАДА ФОРУМ неабходна папярэдне зарэгістравацца. Рэгістрацыя адкрыта да 7 верасня 2016 г. Арганізатары паведамяць пра вынікі адбору не пазней за 13 верасня 2016 г. Падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства можна атрымаць на сайце forum.rada.fm.