Анлайн-курсы для ўзмацнення арганізацый грамадзянскай супольнасці
Праект “Грамадзянская супольнасць: дыялог дзеля прагрэсу” прапаноўвае анлайн-навучанне па курсах “Падрыхтоўка праектаў для ЕС і мэнэджмент НДА”, “Арганізацыйнае развіццё для грамадскіх арганізацый”, “Навыкі ўдзелу ў дыялогу па пытаннях палітыкі для грамадскіх арганізацый”.
Бясплатныя курсы даступныя на сайце праекта. Курсы “Арганізацыйнае развіццё для грамадскіх арганізацый”, “Навыкі ўдзелу ў дыялогу па пытаннях палітыкі для грамадскіх арганізацый” даступныя па-руску, “Падрыхтоўка праектаў для ЕС і мэнэджмент НДА” – па-англійску.
Апісанне курсаў:
- “Падрыхтоўка праектаў для ЕС і мэнэджмент НДА”
Курс скіраваны на развіццё навыкаў арганізацый грамадзянскай супольнасці для паляпшэння якасці праектных прапаноў для ЕС і развіццё іх здольнасцяў прафесійнага мэнэджмента праектаў. Курс будзе карысны патэнцыйным заяўнікам праектаў ЕС і атрымальнікам фінансавання з ЕС. - “Арганізацыйнае развіццё для грамадскіх арганізацый”
Дадзены курс уключае матэрыялы па тэмах аналіза палітыкі і маніторынга яе рэалізацыі, вядзення перамоваў, адвакацыі і лабіравання, узаемадзеяння з грамадскасцю і СМІ. Мэта курса – развіццё магчымасцяў АГС для эфектыўнага прадстаўлення грамадскіх інтарэсаў і ўзмацнення справаздачнасці органаў улады ў стасунску да грамадзянскай супольнасці. - “Навыкі ўдзелу ў дыялогу па пытаннях палітыкі для грамадскіх арганізацый”
Курс скіраваны на развіццё аргнанізацыйных магчымасцей арганізацый грамадзянскай супольнасці, уключаючы сферы стратэгічнага планавання, кіравання чалавечымі рэсурсамі, фандрайзінга і кіравання зменамі. Гэты электронны курс будзе карысны для супрацоўнікаў АГС, якія займаюцца ці хочуць займацца развіццём інстытуцыйнальнага патэнцыялу сваіх арганізацый.
Плюсы анлайн навучання:
- кожны курс і модуль складаюцца з матэрыялаў, якія адмыслова распрацаваныя для анлайн навучання,
- курсы могуць быць даступныя ў любы час і ў любым месцы, дастаткова толькі мець доступ да інтэрнэта,
- анлайн навучанне займае менш час, чым традыцыйныя формы навучання,
- можна займацца ў зручны час і прыпыняць навучанне ў выпадку неабходнасці.