Еўрапейскі моладзевы форум абраў новы Савет і вызначыў прыярытэты на бліжэйшыя гады
17-20 лістапада ў Еўрапейскай сталіцы моладзі – 2017, г. Варна (Балгарыя), адбылася Генеральная асамблея Еўрапейскага моладзевага форума. Падчас Генеральнай асамблеі ЕМФ абраў прадстаўнікоў у выбарныя органы і прыняў План дзеянняў на наступныя тры гады.
Напярэдадні Генеральнай асамблеі была абвешчана Еўрапейская сталіца моладзі – 2019. Ёй стаў сербскі горад Нові-Сад.

Генеральная асабмлея сабрала разам 250 дэлегатаў з сяброўскіх арганізацый – еўрапейскіх нацыянальных моладзевых саветаў і найбуйнейшых міжнародных арганізацый Еўропы.
Падчас Генеральнай асамблеі, найвышэйшага органу ЕМФ, быў абраны новы Савет. Згодна са Статутам арганізацыі ў палова Савета складаюць прадстаўнікі міжнародных арганізацый, другая палова – прадстаўнікі нацыянальных моладзевых саветаў. Бліжэйшыя тры гады кіраваць арганізацыяй будуць:
- Луіс Алварада Марцінэз (AEGEE) – Старшыня
- Дэжан Божанік (OBESSU) – Віцэ-старшыня
- Карына Аўтэнгрубэр (OJV) – Віцэ-старшыня
- Крыстэн Аігра (ENL)
- Ціна Хацэвар (MSS)
- Сюзанна Ванечкова (CRDM)
- Мары Стромсваг (LNU)
- Андрэа Касаменці (ECYC)
- Себасцьян Руд (FYEG)
- Нафсіка Врэттакі (YEPP)
- Вілле Маджамаа (WOSM).

Таксама падчас Генеральнай асамблеі быў зацверджаны план дзеянняў, які акрэслівае прыярытэты Еўрапейскага моладзевага форума на 2017-2019 гады. Згодна з планам, ЕМФ працягне сваю працу па стратэгічных прыярытэтах: павелічэнне ўдзелу моладзі, узмацненне моладзевых арганізацый, самастойнасць маладых людзей і інклюзіўнасць (у кантэксце правоў моладзі). У план быў дададзены новы прыярытэт – устойлівае развіццё і роля моладзі і моладзевых арганізацый у развіцці экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай устойлівасці як для будучыні планеты, так і для будучых пакаленняў.
Былі прынятыя два палітычныя дакументны: прапанова па прызнанні Дэкларацыі Універсітэта моладзі і развіцця і Рэзалюцыя па стратэгіі ЕС у дачыненні да моладзі, якая абазначае нашы чаканні таго, як Еўрапейскі Саюз павінны ўлічваць погляды маладых людзей праз міжсектаральную стратэгію.
Таксама Генеральная асамблея прагаласавала за прыняцце Нацыянальнага моладзевага савета Украіны і Міжнароднай прэміі герцага Эдынбурга у якасці сяброў-назіральнікаў ЕМФ, а Нацыянальны моладзевы савет Сербіі і Еўрапейскі саюз глуханямой моладзі перайшлі адпаведна ў статус поўнага сябра і сябра-кандыдата Еўрапейскага моладзевага форума.
Даведка
Еўрапейскі моладзевы форум – платформа еўрапейскіх моладзевых арганізацый, якая аб’ядноўвае як нацыянальныя моладзевыя саветы, так і міжнародныя моладзевыя арганізацыі. Еўрапейскі моладзевы форум працуе на карысць пашырэння правоў і магчымасцяў маладых людзей актыўна ўдзельнічаць у жыцці грамадства дзеля паляпшэння ўласнага жыцця праз прадстаўленне і абарону іх патрэбаў і інтарэсаў, а таксама патрэбаў і інтарэсаў іх арганізацый. Еўрапейскі моладзевы форум існуе з 1996 года. “РАДА” з’яўляецца сябрам ЕМФ з 2000 г.