RADA BOOM!

Гэта снежань, напоўнены яркімі моладзевымі падзеямі.
Гэта адукацыйныя і культурныя пляцоўкі, якія збяруць сотні маладых людзей. Гэта магчымасці для завязвання новых карысных знаёмстваў і рэалізацыі ўнікальных ідэй. Гэта час падвесці вынікі сыходзячага году і пабудаваць грандыёзныя планы на наступны.
RADA TALKS / 3 снежня
Галерэя Ў, праспект Незалежнасці 37а
Размовы пра мэты, матываюцыю і асабістае жыццё маладых беларускіх актывістаў.
“ДАВАЙТЕ ЭТО ТЕРПЕТЬ” (“Давайце гэта трываць”), лекцыя-сустрэча з удзельнікамі групы {родина}, Спб, Расія.
RADA MARKET / 10 снежня
Korpus 8, праспект Машэрава 9
Пляцоўка абмену ідэямі, рэчамі, ведамі і натхненне.
Free market/Tool market/лекцыі/варкшопы/кінапаказы/прэзентацыі/ Dj & Jam session
RADA AWARDS / 17 снежня
Прэмія выбітным маладым людзям Беларусі.
