“РАДА” выказвае падтрымку моладзі Швецыі.
Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА” ад імя беларускай моладзі выказвае свае спачуванні усяму шведскаму народу ў сувязі з тэрактам, які адбыўся 7-га красавіка ў Стакгольме. У гэты трагічны момант мы смуткуем разам з вамі.
Мы востра ўспрымаем усе трагедыі, якія адбываюцца апошнім часам ў шэрагу еўрапейскіх краін, бо лічым, што ў сучасным дэмакратычным грамадстве няма месца любой агрэсіі і гвалту. Як і трагедыя ў Парыжы, тэракт у Стакгольме стаў нападам не толькі на мірных грамадзян, але і вельмі важным выклікам еўрапейскім прынцыпам гуманізму.
У такі складаны момант толькі моцная салідарызацыя моладзі ўсіх краін можа стаць важным штуршком для таго, каб адстаяць асноўныя дэмакрытычныя каштоўнасці, абараніць правы чалавека і забяспечыць бяспечную і шчаслівую будучыню.