Змены заканадаўства пра замежную бязвыплатную дапамогу
Дзеянні, якія варта прадпрыняць некамэрцыйным арганізацыям, каб атрымаць замежную бязвыплатную дапамогу, апісалі ў спэцыяльнай памятцы.
Дэкрэт №5 “Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе”, які ўнёс істотныя змены ў парадак атрымання, рэгістрацыі і выкарыстання замежнай бязвыплатнай дапамогі, дзейнічае ўжо больш за год. На жаль, шэраг пытанняў адносна атрымання і рэгістрацыі гэтай дапамогі ўсё яшчэ існуе.
Вольга Смалянка, дырэктарка Цэнтру прававой трансфармацыі Lawtrend выпрацавала памятку для кіраўнікоў, мэнэджэраў, бухгалтараў НКА, якія атрымліваюць ці плянуюць атрымліваць замежную бязвыплатную дапамогу.