“Акадэмія першых [перазагрузка]” пачалася!
29-30 верасня 2018 года прайшоў першы арганізацыйны трэнінг у межах праграмы па павышэнню патэнцыялу моладзевых арганізацый “Акадэмія першых [перазагрузка]”. Да ўдзелу былі запрошаны 11 моладзевых арганізацый і ініцыятыў, якія будуць навучацца на праграме цягам наступнага года.
На сустрэчы ўдзельнікі і ўдзельніцы пашырылі сваё ўяўленне пра трэнды і каштоўнасці сучаснай моладзі, даведаліся больш пра тое, на чым грунтуецца моладзевая праца і як яна звязана з моладзевай палітыкай.
Важнай часткай сустрэчы стала праца над выяўленнем патрэб арганізацый і ініцыятыў, а таксама знаёмства з ментарамі і ментаркамі праграмы ды планаванне першых крокаў.
Цяпер удзельнікі і ўдзельніцы пачынаюць індывідуальна працаваць са сваімі ментарамі і ментаркамі над вырашэннем праблем і развіццём у сваіх арганізацыях і ініцыятывах.