Праграма стварэння стартапаў у вобласці ўстойлівага развіцця для моладзі ў Нарвегіі

Праграма YSI дапаможа вам стварыць стартап, які будзе спрыяць дасягненню Мэтаў устойлівага развіцця, навучыць каманды кіраваць ім, забяспечыць настаўніцтва і падтрымку праз інавацыйную каманду, доступ да сеткі партнёраў/к і настаўнікаў/ц YSI.
Удзельнікі і ўдзельніцы будуць падзеленыя на каманды па 3 чалавека і пройдуць 4 модуля і 8 заданняў за 5 месяцаў: 4,5 месяцаў – анлайн, апошнія 2 тыдні – у Осла, Нарвегія. Арганізатары аплачваюць кошт паездкі.
Дэдлайн падачы заяўкі – 11 лютага 2019 года.
Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:
- узрост: 16-28 гадоў;
- грамадзяне ўсіх краін;
- трэба вылучаць 15-35 гадзін у тыдзень з красавіка па жнівень;
- прысвечаныя людзі, якіх не палохаюць складаныя праблемы;
- могуць упарта дамагацца сваёй мэты і выкарыстоўваюць для гэтага ўсе свае навыкі;
- досыць вар’яты, каб змяніць свет і досыць смелыя, каб сапраўды гэта зрабіць;
- не баяцца стварыць стартап, працуючы выдалена з людзьмі з іншых краін;
- могуць прымаць рашэнні і захоўваць спакой ва ўмовах нявызначанасці;
- неабходна ведаць англійскую мову.
Падрабязнасці і анкету шукайце па спасылцы.