Падайце заяўку на конкурс сацыяльных праектаў Social Weekend 13!
Да 28 лютага 2019 года вы можаце падаць заяўку са сваёй ідэяй і атрымаць усе магчымасці для яе рэалізацыі на трынаццатым рэспубліканскім конкурсе сацыяльных праектаў Social Weekend.
Social Weekend дапамагае ўдзельнікам і ўдзельніцам паверыць у сябе і рэалізаваць маштабныя праекты. Удзел у конкурсе могуць прымаць асобы, арганізацыі і ініцыятывы.Асноўныя даты:
- прыём заявак на ўдзел – да 28 лютага 2019 года;хакатон сацыяльных праектаў – 16-17 лютага 2019 года;народнае галасаванне – з 09:00 5 сакавіка па 21:00 10 сакавіка 2019г. і экспертны адбор праектаў па 11 сакавіка ўключна;навучанне і ўзмацненне праектаў-паўфіналістаў – сакавік-красавік 2019 года.
Першы дзень навучання: 15 сакавіка, Мінск – праектны менеджмент, бізнес-мадэляванне, дызайн-мысленне, пошук рэсурсаў, праца з супольнасцямі.Другі дзень навучання: 29 сакавіка, Мінск – PR, камунікацыі са СМІ і мэтавымі групамі, Web, SMM.Трэці дзень навучання: 12 красавіка, Мінск – юрыдычная экспертыза, візуалізацыя (інфаграфіка, відэа), ментар-сэсія.Экспертны адбор (1/4 фіналу) 20 красавіка.
- DEMO day – 30 красавіка 2019 года – DEMO day (1/2 фіналу: пітчынгі для экспертаў медыя і PR)(толькі па запрашэннях);
- фінальнае мерапрыемства конкурсу – 16 траўня 2019 года. Сацыяльны праект – гэта любы праект (ідэя), які нясе карысць грамадству або робіць навакольны нас свет лепш. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца праекты, якія закранаюць адзін (або некалькі) напрамкаў.Напрыклад:
- навука і адукацыямедыцына і здаровы лад жыццякультура і мастацтвамагчымасці для супольнасцяўдзеці і бацькіэкалогіяінфраструктура гарадоў і вёсак
Заяўкі прымаюцца анлайн на афіцыйным сайце конкурсу socialweekend.by.